Перайсці да зместу

@

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

@ — друкарскі знак, першапачаткова выкарыстоўваўся ў аплатных дакументах на месцы англ. англ.: at, фр.: à у значэнні 'па [кошце]' (таксама англ. at the rate of 'па [кошце]', each at 'кожны / кожная [адзінка тавару] па [кошце]'). Афіцыйная назва знака ў адпаведнасці са стандартамі ISO /ITU/ Unicode — камерцыйнае at. У гутарковай беларускай мове дадзены сімвал звычайна называецца "сабачка" або "смоўж". У лютым 2004 года Міжнародны саюз электрасувязі ўвёў у азбуку Морзэ код для сімвала (@) (· - · - ·), для выгоды перадачы адрасоў электроннай пошты. Код сумяшчае лацінскія літары A і C і адлюстроўвае іх сумеснае графічнае напісанне ў выглядзе лігатуры. Код у Юнікодзе - шаснаццатковы 0040 або дзесятковы 64.