@ — друкарскі знак, першапачаткова выкарыстоўваўся ў аплатных дакументах на месцы англ. англ.: at, фр.: à у значэнні 'па [кошце]' (таксама англ. at the rate of 'па [кошце]', each at 'кожны / кожная [адзінка тавару] па [кошце]'). Афіцыйная назва знака ў адпаведнасці са стандартамі ISO /ITU/ Unicode — камерцыйнае at. У гутарковай беларускай мове дадзены сімвал звычайна называецца «вітушка» або «смоўж». У лютым 2004 года Міжнародны саюз электрасувязі ўвёў у азбуку Морзэ код для сімвала (@) (· — · — ·), для выгоды перадачы адрасоў электроннай пошты. Код сумяшчае лацінскія літары A і C і адлюстроўвае іх сумеснае графічнае напісанне ў выглядзе лігатуры. Код у Юнікодзе — шаснаццатковы 0040 або дзесятковы 64.