Шчэцін
Горад
Шчэцін
Szczecin
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчэ́цін[1] (польск.: Szczecin, ням.: Stettin) — горад на паўночным захадзе Польшчы з насельніцтвам 411 тыс. чалавек (2004), 7-ы па велічыні горад Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Заходне-Паморскага ваяводства.
Разам з суседнім Свінауйсце ўтвараюць самы вялікі порт краіны на Балтыйскім моры, цэнтр прамысловасці, у прыватнасці нафтахімічнай і машынабудаўнічай.
Гісторыя
Аж да 1124 Шчэцін (разам з размешчаным непадалёк Волінам) быў магутнай крэпасцю язычнікаў — памеранскіх славян. Польскі князь Баляслаў III падпарадкаваў Шчэцін і хрысціў яго жыхароў. Неўзабаве горад стаў сталіцай герцагства Памеранія, які праіснаваў больш 500 гадоў. У XVII—XX стст. Шчэцін знаходзіўся ў складзе Прусіі, служыў асноўным марскім портам для Берліна. Пасля 1945 па рашэнні Патсдамскай канферэнцыі горад перайшоў у склад Польшчы. У цяперашні час Шчэцін — буйнейшы порт Польшчы і асноўны порт для Чэхіі.
-
Замак паморскіх князёў
-
Камяніца Лойцаў (дзяржаўны мастацкі ліцэй)
-
Каралеўская брама
-
Ратуша
-
Помнік 35-годдзю ПНР (1979)
-
Грунвальдская плошча
-
Офісны будынак судаўладальніцкай кампаніі PAZIM
-
Доўгі мост
-
Кафедральны сабор св. Іакава
-
Шчэцінская верф
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы
- Іаган Георг Эміль фон Браўсэ — прускі ваенны дзеяч.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчэцін
- Szczecin
- Інтэрнэт-партал для жыхароў горада Шчэцін
- Старонка горада Шчэцін
Зноскі
- ↑ Напісанне Шчэцін ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.7