М’янма
| |||||
Дзяржаўны гімн М'янмы | |||||
Дата незалежнасці | 4 студзеня 1948 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Бірманская | ||||
Сталіца | Найп'іда | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Янгон | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Тэйн Сейн | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
40-я ў свеце 676.578 км² 3,06 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Перапіс (1983) • Шчыльнасць |
60.280.000 чал. (24-я) 33.234.000 чал. 73,9 чал./км² (119-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$88,751 млрд $1,393 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$54,416 млрд $854 | ||||
ІРЧП (2011) | 0,483 (149-ы) | ||||
Этнахаронім | Бірманцы | ||||
Валюта | М'янманскі к'ят | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mm | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MMR | ||||
Код МАК | MYA | ||||
Тэлефонны код | +95 | ||||
Часавыя паясы | +6:30 |
М'янма (бірм.: ), да 1989 Бірма — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, буйнейшая краіна паўвострава Індакітай. Гранічыць з Індыяй і Бангладэш на захадзе, Кітаем на поўначы, Лаосам на ўсходзе, Тайландам на паўднёвым усходзе. З поўдня і паўднёвага ўсходу яе барагі абмываюцца водамі Бенгальскага заліва і Андаманскага мора, даўжыня берагавой лініі 1930 км. Плошча краіны 678 км². Самая буйнай рака краіны — рака Іравадзі.
Насельніцтва 49 млн чалавек (2007, ацэнка), бірманцы складаюць 68 %. Большасць вернікаў — будысты.
Сталіца — Найп'іда, да 2005 — Янгон (Рангун).
З 1997 М'янма кіруецца ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленню законнасці і парадку (1988—1997). Улады М'янмы праводзяць актыўную знешнюю палітыку на рэгіянальным узроўні (членства ў АСЕАН, саміце Усходняй Азіі), маюць блізкія адносіны з Індыяй і КНР. Адносіны з ЗША, Канадай і ЕС замарожаны на нізкім узроўні па палітычных прычынах.
Беларуска-м'янмарскія адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма ўсталяваныя 22 верасня 1999 года. У ліпені 2000 г. Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў М'янмы Він Аунг.
У ліпені 2010 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.Ф.Алейніка ў М'янму. У студзені 2011 Беларусь наведаў намеснік міністра замежных спраў М'янмы Маунг М'інт.
26 верасня 2011 г Пасол В.Я.Садоха ўручыў даверчыя граматы ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М'янма. У верасні 2011 г. у г. Нью-Ёрку ў рамках Генеральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.М.Мартынава з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Вунай Маунг Лвінам. У 2011 годзе грамадзянін М'янмы Аунг Мое Мінт прызначаны Ганаровым консулам Беларусі ў М'янме.