Перайсці да зместу

Капусная соўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Капусная соўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mamestra brassicae (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  55057
EOL  470253

Капусная соўка, Капусны начнік[1] (Mamestra brassicae) — матылёк сямейства совак, распаўсюджаны па ўсёй Еўропе.

Апісанне

Размах крылаў 34-50 мм. Пярэднія крылы бурыя і плямістыя. Заднія крылы шэрыя. На працягу года з’яўляюцца два ці тры новых пакалення, дарослыя асобіны можна ўбачыць з мая па кастрычнік, а часам і ў іншы час года. Ноччу матылькі ляцяць да святла, таксама іх прыцягвае цукар і нектар кветак.

Вусені зялёныя, шэра-карычневыя або карычневыя з цёмнымі плямамі, жаўтаватай паласой уздоўж цела.. Яны вырастаюць прыкладна на 25 мм задоўга да акуклення. Зімуюць альбо лічынкі або кукалкі. На платах, кары дрэў і г. д.

Экалогія

Мнагаядны шкоднік. Вусені пашкоджваюць расліны з крыжакветных (асабліва капусту), бабовыя культуры, цукровыя буракі. Усяго яны сілкуюцца раслінамі больш за 70 відаў з 22 сямействаў. У капусце вусені выядаюць вялікія дзіркі ў лісці, затым пранікаюць у качан і забруджваюць яго экскрэментамі.

Зноскі

Літаратура

  • Ключко З. Ф. Семейство совки, или ночницы, — Noctuidae. / Вредители сельскохозяйственных культур и лесных насаждений. Т. 2. Членистоногие. Киев: Урожай, 1974. С. 361—408.
  • Кононенко В. С. Семейство совки, или ночницы, — Noctuidae. / Бабочки — вредители сельского хозяйства Дальнего Востока. Определитель. Владивосток: ДВО АН СССР, 1988. С. 217—262.
  • Кононенко В. С. Семейство Noctuidae. / Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т. V. Ручейники и чешуекрылые. Ч.4. Владивосток: Дальнаука, 2003. 688 с.
  • Поспелов С. М. Совки, вредящие сельскохозяйственным растениям на северо-западе РСФСР. Автореф. дисс. … докт. биол. наук. Л.-Пушкин, 1975. 43 с.
  • Поспелов С. М. Совки — вредители сельскохозяйственных культур. М.: Агропромиздат, 1989. 112 с.
  • Сухарева И. Л. Сем. Noctuidae — совки. / Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур. Т. 3, ч.2. Чешуекрылые. СПб.: Наука, 1999. С. 332—378.
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара — Мн.: БелЭн, 1993. С. 526.