Перайсьці да зьместу

Кіраўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам AvicBot (гутаркі | унёсак) у 18:06, 6 сьнежня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Кіраўская вобласьць
Кировская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Прыволская фэдэральная акруга
Волгаўска-Вяцкі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Кіраў
Дата ўтварэньня 5 сьнежня 1936
Губэрнатар Мікіта Белых
Насельніцтва (2010)
1 341 265[1] (32-е месца)
Шчыльнасьць 11,1 чал./км²
Плошча 120 374 км² (30-е месца)
Месцазнаходжаньне Кіраўскай вобласьці
Кіраўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-KIR
Код аўтам. нумароў 43
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кі́раўская во́бласьць (па-расейску: Ки́ровская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Кіраў. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Архангельскай, Валагодзкай, Кастрамской, Ніжагародзкай абласьцямі, Пермскім краем, рэспублікамі Ўдмуртыя, Комі, Марый Эл і Татарстан. Створана як вобласьць РСФСР 5 сьнежня 1936 года, калі быў скасаваны Кіраўскі край, зь якога была вылучана Удмурдзкая АССР.

Геаграфія

Кіраўская вобласьць ёсьць адна з найбуйнейшых у Нечарназёмнай зоне Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаная на паўночным усходзе Рускай раўніны ў цэнтральна-ўсходняй частцы эўрапейскай Расеі. Распасьціраецца на 570 км з поўначы на ​​поўдзень і на 440 км з захаду на ўсход. Плошча — 120,374 км². Адлегласьць ад горада Кірава да Масквы складае 896 км.

Карысныя выкапні

Аснову прыродна-рэсурснага патэнцыялу вобласьці складаюць лес (у асноўным хваёвыя пароды), фасфарыты, торф, пушніна, водныя й зямельныя рэсурсы. Сустракаецца выключна рэдкі мінэрал ваўканскаіт. Шырока распаўсюджаныя радовішча торфу. У вобласьці маюцца вялікія запасы няруднай мінэральнай сыравіны, як то вапнякоў, мэргеляў, глінаў, пяскоў і жвіру. У апошнія дзесяцігодьдзі на ўсходзе вобласьці выяўлены нязначныя прамысловыя запасы нафты, а таксама залежы бентанітавых глінаў. У вобласьці знаходзіцца найбуйнейшае ў Эўропе Вяцка-камскае радовішча фасфарытаў. Вобласьць багатая на мінэральныя крыніцы й лячэбныя гразі. На тэрыторыі Кумёнскага раёну вобласьці знаходзіцца вядомы курортны пасёлак фэдэральнага значэння «Ніжняіўкіна», куды на лячэньне й адпачынак прыязджаюць жыхары Кіраўскай вобласьці й многіх рэгіёнаў Расеі.

Гідраграфія

У вобласьці налічваецца 19 753 ракі агульнай працягласьцю 66,65 тысяч км. Паўночныя Ўвалы падзяляюць ракі двух басейнаў — Паўночнадзьвінскага й Волскага. Большая частка вобласьці занята басэйнам ракі Вяткі, якая ўпадае ў Каму на тэрыторыі Татарстана. У Камы ў вобласьці знаходзіцца толькі верхняе цячэньне[2].

Гісторыя

Масавае засяленьне басэйна ракі Вяткі славянамі пачалося адносна позна, у другой палове XIV стагодзьдзя. Нягледзячы на гэта пранікненьне нешматлікіх групаў славянаў на гэтую тэрыторыю магло быць і значна ранейшым. Асноўнае ядро расейскіх перасяленцаў на Вятку ў пэрыяд ранбняга ейнага асваеньня склалі наўгародцы й выхадцы з наўгародзкіх паўночных калёніяў, аб прыходзе якіх у 1181 годзе ў басэйн ракі Вяткі распавядае Хлынаўскі летапісец, складца «Аповесці аб краіне Вяцкай». Карэнным жа насельніцтвам вяцкіх земляў былі розныя фіна-вугорскія плямёны, як то продкі ўдмуртаў, комі, марыйцаў, а на поўдні — цюркскія народнасьці.

Насельніцтва

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 341 265 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (90,8%), сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць татары (2,9%), марыйцы (2,6%) й удмурты (1,2%). Беларусы ў вобласьці пражываюць у колькасьці 2 846 чалавек паводле дадзеных на 2002 год.

Эканоміка

Прамысловасьць

Асноўныя галіны прамысловасьці ўключаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, каляровую й чорную мэталюргію, хімічную, мiкрабіялягічную, лясную, дрэваапрацоўчую й цэлюлозна-папяровую, лёгкую й харчовую прамысловасьць.

Сельская гаспадарка

Вядучай таварнай галіной у сельскагаспадарчай вытворчасьці зьяўляецца жывёлагадоўля, пераважна малочна-мяснога напрамку. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры складаюць збожжавыя, бульба, лён і гародніна. У структуры збожжавых пераважаюць азімае жыта й фуражныя культуры. Сельскагаспадарчая вытворчасьць забясьпечвае харчовую бясьпеку вобласьці. Да 20% прадукцыі жывёлагадоўлі вывозіцца за межы вобласьці, у асноўным у паўночныя рэгіёны краіны.

Крыніцы

  1. ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
  2. ^ Кликашева А.Н. Реки // Энциклопедия земли Вятской. / Отв. Ситников В. А. — Киров: ГИПП «Вятка», 1997. — Т. Том VII — Природа.. — С. 175-199. — 15000 экз. — ISBN 5-86645-015-1.

Вонкавыя спасылкі

Кіраўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў