Мі-24
Мі-24 | |
Файл:Файл:000618-F-3050V-004 (438242722).jpg | |
Тып | ударна-транспартны шрубалёт |
---|---|
Распрацоўнік | Mil Moscow Helicopter Plant[d] |
Вытворца | ОАО «Роствертол» |
Першы палёт | 19 верасьня 1969 |
Пачатак эксплюатацыі | 1976 |
Асноўныя эксплюатанты | |
Усяго выраблена | 3500 |
Мі-24 (па клясыфікацыі НАТО па-ангельску: Hind) — савецкі транспартна-баявы шрубалёт распрацоўкі АКБ Міля. Стаў першым савецкім і другім у сьвеце (пасьля AH-1 «Кобра») спэцыялізаваным баявым шрубалётам. Сэрыйны выпуск пачаўся ў 1971 годзе. Мае мноства мадыфікацыяў, экспартаваўся ў шматлікія краіны сьвету. Актыўна выкарыстоўваўся ў гады Аўганскае вайны, у пэрыяд баявых дзеяньняў у Чачэніі, а таксама ў шматлікіх рэґіянальных канфліктах. Вырабляецца на ААТ «Роствертол» (Раней — РВПО).
Неафіцыйная назва — «Кракадзіл». Шрубалёты раньніх выпускаў звалі таксама «Шклянка» — з-за плоскіх шклоў кабінаў пілётаў, якія выклікаюць асацыяцыі з гранямі кантаванай шклянкі.
Гісторыя стварэньня
Распрацоўка праекту выраба «240» (У-24) пачалася пасьля выйсьця Пастановы СМ СССР і ЦК КПСС 6 траўня 1968 году ў АКБ М. Л. Міля. Дасьледчыя машыны (ОП-1 і ОП-2) былі гатовыя праз год. Значная частка вузлоў і аґрэґатаў была ўніфікавана зь Мі-8 і Мі-14.
Дасьледчы шрубалёт меў агульную пярэднюю двухмесную кабіну (так званую «веранду») з падвойным кіраваньнем. Экіпаж складаўся зь лётчыка і апэратара. У далейшым, у склад экіпажа дадалі бартавага мэханіка. У сярэдняй частцы шрубалёта знаходзілася грузавая кабіна, якая зьмяшчае 8 чалавек дэсанту. Па правым і левым бартам грузавое кабіны меліся двухстворкавыя дзьверы, зь верхняй і ніжняй створкамі. Адкрываныя вокны былі абсталяваныя шкварнявымі усталёўкамі для вядзеньня агню падчас палёту з асабістай зброі. Абедзьве кабіны гермэтызаваны, з наддувам ад рухавікоў.
З самага пачатку ў экіпіяваньне экіпажа ўваходзілі каскі і бранекамізэлькі. Браняваньне кабіны складалася ў браняшкле, браняваньні сядушкаў экіпажу, браняплітах па бартах кабіны і капотах рухавікоў.
З-за негатовасьці комплексу ўзбраеньня «Штурм» было прынята рашэньне на першых машынах усталяваць комплекс К4В шрубалёта Мі-4 — ракеты «Фалянга-М» з ручною сыстэмаю навядзеньня і кулямётнаю ўсталёўкаю НУВ-1 з кулямётам А-12,7, чатыры бэлечных трымальніка пад НУР ці свабоднападальныя бомбы.
Завадскія выпрабаваньні пачаліся 15 верасьня 1969 году (лётчык-выпрабавальнік Герман Алфёраў}. Адразу ж пачалася пабудова дасьледчай сэрыі зь дзесяці шрубалётаў. У канцы 1970 году дзьве машыны дапрацавалі — для паляпшэньня ўстойлівасьці на хуткасьцях больш 200 км/г на шрубалёт усталявалі крыло з адмоўным V-12 градусаў і падоўжаную кабіну. Першыя сэрыйныя шрубалёты Мі-24А (выраб «245»), выкананыя ў такім выглядзе і абсталяваныя комплексам «Фалянга-М» паступілі для дасьведчанай эксплюатацыі ў войскі.
Мі-24А будаваліся заводам у горадзе Арсеньяў. Было выраблена амаль 250 машынаў, якія паступілі на ўзбраеньне фармаваных структураў армейскае авіяцыі, у асобныя шрубалётныя палкі СА агульнавайсковых войскаў і дэсантна-штурмавых брыгадаў. На базе Мі-24А была распрацавана навучальная мадыфікацыя Мі-24У (выр. «244») з паўнавартасным падвойным кіраваньнем.
Мі-24Б (выр."241") атрымаў новую кулямётную ўсталёўку УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7 (4500 выс/хв), ракетны комплекс «Фалянга-П». Але даводка шрубалёта была прыпынена і выраблены прынцыповыя зьмены — кабіна перароблена ў тандэмную, хваставая шруба з рэдуктарам усталяваны ад Мі-14 — шруба стаў цягнучым, што рэзка павялічыла эфэктыўнасьць шляхавога кіраваньня. Шрубалёт атрымаў назву «Мі-24В», ці выраб «242». Але з-за недаправаджэньня комплексу «Штурм» шрубалёты з новаю кабінаю прыйшлося абсталёўваць па тыпу Мі-24Б, і гэты «прамежкавы варыянт» пайшоў у сэрыю пад пазначэньнем Мі-24Д (выраб «246»). Літару «Г» на ўсякі выпадак вырашылі не выкарыстоўваць… На даводку Мі-24В сышло 8 гадоў. У 1976 годзе шрубалёт афіцыйна быў прыняты на ўзбраеньне і будаваўся самаю масаваю сэрыяю.
Такім чынам, да 1973 году склалася аблічча шрубалёта, шырока вядомага ва ўсім сьвеце.
Канструкцыя
Мі-24 пабудаваны па клясычнай аднашрубавой схеме з пяцілёпасным трохшарнірным апорным і трохлопёсьцевым рулявым шрубамі. Шасі трохстоячнае, якое прыбіраецца, зь кіраванаю пярэдняю апораю.
У насавой частцы фюзеляжу зьмесцавана двухмясцовая кабіна экіпажа па тандэмнай схеме: стралок-апэратар знаходзіцца ў асобнай пярэдняй кабіне, за ім лётчык, кабіна якога для выгоды агляду прыпаднята на 0.3 м над кабінаю стралка, бартавы мэханік можа месцавацца на адкідной сядушцы ў адсеку абсталяваньня за кабінаю лётчыка. Экіпаж знаходзіцца ў гэрмэтызаваных кабінах, забясьпечаных сыстэмаю абаграваньня і вэнтыляцыі, для прадухіленьня пападаньня заражоннага воздуха і радыёактыўнай пылі ў іх падтрымліваецца невялікі збыточны ціск.
Сталёвымі плітамі браняваліся кабіна экіпажу, скрынка прывадаў, маслабакі рухавікоў, рэдуктар і гідрабак. Крэсла лётчыка бранявана, з адкідной бранявой спінкай і бранезагалоўнікам, крэсла стралка не бранявана, паміж кабінамі разьмешчана браняваная перагародка, лэбавыя шклы бранявыя, плоскія, забяспечаны шклоачышчальнікамі, бакавыя выпуклыя шклы сілікатныя, не браняваныя.
Цэнтральная сэкцыя фюзеляжу складаецца з грузавой кабіны, у якой могуць зьмесцавацца да васьмі дэсантнікаў, і задняй конусаабразнай часткі для разьмяшчэньня прыладаў і нішаў прыбраньня часткаўных ног шасі.
Трансмісія і дубляваная сыстэма кіраваньня такая ж, як на шрубалёце Мі-8.
Вал апорнай шрубы нахілены ня толькі наперад на 4,5°, але і направа на 2,5°, каб забясьпечыць устойлівасць пры паступальным прамалінейным палёце.
Адной з галоўных асаблівасьцяў шрубалёта зьяўляецца крыло пляцам 6.75м2 з адмоўным папярочным V — 12°, якое забясьпечвае ад 22 да 28 адсоткаў пад'ёмнае сілы, у залежнасьці ад хуткасьці і іншых фактараў. [1]
Уласьцівасьці
Дыямэтар нясучага вінта - 17,3 мэтра. Даўжыня фюзэляжа - 17,51 м. Шырыня фюзэляжа - 1,7 м. Вышыня - 5,7 м. Размах крыла - 6,4 м. Нармальная ўзьлётная маса - 10500 кіляграмаў. Экіпаж - 2-3 чалавекі. Крэйсэрская хуткасьць - 270 км/гадзіна. Дапушчальны кут нахілу - 70 градусаў[2].
Мадыфікацыі
Мі-24 — дасьледчыя машыны. кабіна «вэрандаю», узбраеньне: у носу — рухомая кулямётная ўсталёўка НУВ-1 з кулямётам А-12,7(баекамплект — 900 патронаў), блёкі НАР УБ-32А з НУРС З-5 і 4 ПТУР 9М17 супрацьтанкавага комплексу «Фалянга-М». Рулявая шруба разьмяшчалася справа.
Мі-24А (выраб 245) — сэрыйны варыянт, у параўнаньні з дасьледчымі машынамі падоўжана кабіна, зьменена мацаваньне ПТУР (на падкрылавых пілонах). Выпускаўся ў 1971—1973 гг. Пабудавана каля 250 штукаў. На першых прадстаўніках гэтае сэрыі рулявая шруба разьмяшчалася з боку. У позьніх варыянтах Мі-24А рулявая шруба была перанесены на левы бок, і заставаўся там на ўсіх наступных мадыфікацыях.
Мі-24Б (выраб 241) — Мі-24А з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7. Сэрыйна не будаваўся з-за паступленьня на ўзбраеньне больш сучаснай мадыфікацыі Д, выкарыстоўваўся для адпрацоўкі ўзбраеньня. Шрубалёт прайшоў выпрабаваньні ў 1971-72 гг.[3]
Мі-24БМТ (выраб 247) — мінны тральшчык на базе Мі-24А. Зьнята ўсё ўзбраенне, браня і крыло. Усталявана тралавая прылада і дадатковы паліўны бак. Пабудаваны ў адзіным асобніку ў 1974 годзе, больш не выпускаўся.
Мі-24У (выраб 244) — навучальная мадыфікацыя. Ад баявога адрозьніваецца адсутнасьцю насавога кулямёту, замест якога ў пярэдняй кабіне лётчыка-інструктара былі ўсталяваны паўнавартаснае пілятажна-навіґацыйнае абсталяваньне і стандартныя рычагі кіраваньня.
Мі-24Д (выраб 246) — з новым разьмяшчэннем кабінаў (тандэмам). Кабіны ізаляваны. Комплекс узбраеньня такой жа як на Мі-24Б. ПТУР 9М17ПВ Фалянга-ПВ. Выпускаўся ў 1973—1977 гг. Выраблена больш 600 машынаў.[4]
Мі-24ДУ (выраб 249) — навучальны варыянт Мі-24Д са зьменамі, аналягічнымі Мі-24У.
Мі-25 — экспартны варыянт Мі-24Д. Адрозьніваецца некалькі зьмененым складам абсталяваньня.
Мі-24В (выраб 242) — самы масавы варыянт Мі-24, з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7. Шрубалёт Мі-24В з 4 ПТУР 9М114 Штурм-У і з сыстэмаю навядзеньня Вясёлка-Ш прыняты на ўзбраеньне 29 сакавіка 1976 г.[3]. У 1986 годзе прыняты на ўзбраеньне мадэрнізаваны варыянт з 16 ПТУР Штурм-В. Прыцэл АСП-17В. Рухавікі ТВ3-117В. У складзе ўзбраеньня зьявіліся блёкі Б8В20-А з НАРАЎ З-8, блёкі Б13Л1 з НАР З-13 і АПУ-68УМ3 зь цяжкімі НАР З-24Б. Выпускаўся ў 1976—1986 гг. Пабудавана каля 1000 шрубалётаў.
Мі-35 — экспартны варыянт Мі-24В.
Мі-24П (выраб 243) — Мі-24 з гарматаю ГШ-30К, зьмесцаванае на правым борце ў нерухомай усталёўцы НПУ-30, баекамплект — 250 снарадаў. Кулямёт дэмантаваны. Выпускаўся ў 1981—1989 гг.
Мі-35П — экспартны варыянт Мі-24П.
Мі-24ВП (выраб 258) — Мі-24В з гарматаю ГШ-23Л (баекамплект 460 снарадаў) у рухомай усталёўкай У-23 новым БРЭО і ўзбраеньнем. На поздніх сэрыйных шрубалётах зьявіліся васьміпазыцыйныя АПУ-4 (уніфікаваныя зь Мі-8МТ) для ПТУР Напад-У (такім чынам, агульная колькасьць ПТУР даведзена да 12-ці, з захаваньнем на ўнутраных падкрылавых пілонах двух блёкаў Б8В20-А з 20-ю 80мм НАР З-8 розных мадыфікацыяў у кожным блёку). Пры гэтым, апцыянальнае ўзбраеньне РВВ блізкага бою Р-60М, Р-62М, Р-63В, станавілася абавязковым. АПУ-60-1В з прычыны кампактнасьці ракетаў сямейства Р-60, мантаваліся паміж вонкавым пілонам і заканцоўкай, або, як і на АПУ-60-11, на якое другая ракета разьмешчана пэрэендыкулярна, усталёўвалі АПУ-60-1 з боку, пэрпэндыкулярна заканцоўкі. Такім чынам, на 1989 год, Мі-24ВП быў адзіным шрубалётам, здольным да эфэктыўнай абароны ад зьнішчальнікаў, пры дапамозе высокаманэўравых і памехаабаронных ракетаў з далёкасьцю да 14 км. Для паразы дагукавых і моцнаабароненых у/ц (шрубалёты і штурмавікі патэнцыйных супернікаў) у комплекс ПТУР гэтак жа была ўведзена РВВ (ракета «паветра-паветра») 9М220О з далёкасьцю ў 8 км і некантактным выбухоўнікам. Для паразы лёгкіх і маланебясьпечных паветраных мэтаў — БПЛА і шрубалёты-выведнікі, пад заканцоўныя АПУ для дзьвюх ПТУР «Напад» падвесілі палуаўтаномны (але які кіруецца лётчыкам) 72-мм ПЗРК «Іголка» з далёкасьцю да 5200 м. Галоўнаю асаблівасьцю БРЭО Мі-24ВП зьяўляецца абноўлены ПНК разам з новаю апаратураю радыёкаманднага навядзеньня для ПТУР, неадчувальнымі да трас НАР і ПТУР ачкамі начнога бачаньня для лётчыка ОНВ-58В, новы ОЭПС (інфрачырвоны пасіўны лякатар цэляў) для пошуку цэляў лётчыкам на дыстанцыі да 26км (самалёт памернасьці F-16) і да 7км (халодны танк), і ОПС «Вясёлка-УН». Выпускаўся з 1989 году па люты 1992 г. Агульны выпуск — 179 машынаў. Мі-24ВП па ўсіх парамэтрах — хуткасьці, абароненасьці, паветранаму бою, кругласуткаваму ўжываньню пераўзыходзіў свайго заакіянскага канкурэнта — AH-64A «Apache», як і ягоны ўдасканалены варыянт, калі апошні яшчэ толькі распрацоўваўся. Але распад СССР і цяжкае эканамічнае становішча ў Расеі паставілі крыж на буйнасэрыйнай вытворчасьці Мі-24ВП.
Мі-24ВМ — мадэрнізацыя Мі-24В/П/ВП. Непрыбіральнае шасі, шрубы ад Мі-28Н (Х-вобразная рулявая шруба), усенадворнае БРЭО, станцыя актыўных ІЧ перашкодаў СОЭП Ліпа, рухомая ўсталёўка Ў-23 з гарматаю ГШ-23Л (як на Мі-24ВП), удасканаленая апаратура РК навядзеньня для ПТУР «Напад» — Тор-24. Таксама Мі-24ВМ можа несьці ПТУР «Малютка», «Штурм» і «Фалянга-М». УР У-Ў Р-64В і "Іголка-В.На 2004 год плянавалася завяршыць ГСІ[5]
Мі-35М — экспартны варыянт Мі-24ВМ (Вэнэсуэле пад дадзенаю мадыфікацыяю пастаўляліся Мі-24ПК2). Шасі непрыбіральнае.
Мі-24ВК2/ПК2 ці Мі-35ВН/ПН — мадэрнізацыя Мі-24 на экспарт. Новае БРЭО, якое ўключае аглядна-прыцэльную сыстэму ОПС-24Н зь гірастабілізаванаю оптыка-электроннаю сыстэмаю ГОЭС-342, і прыцэльна-вылічальны комплекс ПРВК-24. Таксама маецца навіґацыйны комплекс КНЭІ-24. Варта, аднак, дадаць, што Мі-24ВК/ПК (растоўская мадыфікацыя) і Мі-24ВМ/ПМ (маскоўская) маюць сур'ёзныя адрозьненьні па плёнёры і ўзбраеньню. Мі-24ВК-1/2/1.2 (экспартны, для Індыі, Сырыі і АРЫ), для АА ВПС РФ — Мі-24ВП-М, Мі-24ВП-І, ня толькі маюць нашмат праўзыходную АПС Мі-35М2, асноўную прыцэльную сыстэму ГОЭС-342, але і ОЭПС-27 ідэнтычны пасіўны инфралякатар з РЛ-далямэрам, які стаяў на раньніх Су-27, выяўляльны ў сэктары ±30 па курсе малапамернаю, нізкаізлючальную паветраную цэль да 37 км, наземную, клясы «халодны танк» — з 14 км. Па плянёры растоўскія баявыя шрубалёты (як якія мадэрнізуюцца, так і новыя) маюць нескарочанае крыло з 4-мя (замест дзьвюх) кропкамі падвескі, на дзьвюх зь якіх разьмешчаны Р-64В — адаптаваныя для шрубалётаў ракеты блізкага бою пятага пакаленьня, здольныя зьбіць надыходзячы на звышзгуку зьнішчальнік на сустрэчных курсах больш за 20 км. А гэтак жа, 4 «Хвоя-У» пад АПУ-4 «Напад» Для параўнаньня — ПЗРК «Іголка», якімі абсталёўваюцца Мі-24ВМ, захопліваюць надыходзячы зьнішчальнік з 2500-3200 м, а гіпергукавая ЗУР «Хвоя» — да 14 км. Тым ня менш, і «Іголка-З» уваходзіць у склад узбраеньня Мі-24ВК і Мі-24ВП-М. Мі-24ВП-М і Мі-24ВП-І пастаўляецца ў АА войскаў Расеі з 2006 г
Мі-24К (выраб 201) — выведнік-карэктоўшчык, з сыстэмаю назіраньня «Касач», лічбавым выведвальна-карэктоўным комплексам «Рута» і аэрафотаапаратам АФА-100 у правым борце кабіны.
Мі-24Р (выраб 2462) — шрубалёт РХБ-выведкі з рухомаю кулямётнаю ўсталёўкаю УСПУ-24 з кулямётам ЯКБ-12,7, з падвышанаю сыстэмаю жыцьцезабесьпячэньня. Пускавыя ўсталёўкі на пілонах ПТУР дэмантаваны, на іх месца ўсталяваны экскаватары плота грунта (па 3 каўша). На першым трымальніку штатна ўсталяваны падвесны кантэйнер з дадатковаю апаратураю, на хваставой бэльцы ўсталявана пускавая прылада для ракетаў СХТ. У склад экіпажу ўведзены два хіміка-выведніка. Браў удзел у ліквідацыі аварыі на ЧАЭС (Адзнака ўзроўню заражэньня мясцовасьці). Пабудавана 160 машынаў.
Мі-24РА — шрубалёт РХБ-выведкі на базе Мі-24Р. Больш дасканалае абсталяваньне, экіпаж скарочаны на аднаго хіміка-выведніка.
Мі-24ПН — прыстасаваны да начных баявых дзеяньняў. На шрубалёце Мі-24ПН усталяваны бартавы комплекс радыёэлектроннага абсталяваньня БРЭО-24 і начная цеплавізійная прыцэльная падсыстэма навядзеньня «Полынь». Мадэрнізаваныя шрубалёты гэтае мадыфікацыі пастаўляюцца ў войскі з 2004 году.
Мі-24М (выраб 247) — супрацьлодкавы варыянт. Распрацоўка спынена па асабістым указаньні Міхаіла Міля.
Мі-24 Super Hind ці Мі-24G — глубокамадэрнізаваны Мі-24 паўднёваафрыканскае фірмы АТЕ, з удзелам АТ «Роствертол»[6]
Дадатковае ўзбраеньне
Спэцыяльна для Мі-24 у канцы 70-х гг. былі распрацаваны шрубалётныя гандолы ГУВ-1 (уключае аўтаматычны гранатамёт АГС-17 «Полымя») і ГУВ-8700 (адзін чатырохствольны кулямёт Якб-12.7 і два чатырохствольных ГШГ-7.62).
Таксама Мі-24 можа несьці два гарматных кантэйнера УПК-23-250 з гарматаю ГШ-23Л і баекамплектам 250 снарадаў.
Некаторыя Мі-24П у канцы 80-х гг. атрымалі па 2 ракеты паветра-паветра Р-60/Р-60М для самаабароны ад зьнішчальнікаў супэрніка і для барацьбы з варожымі шрубалётамі. АПУ з ракетамі ўсталёўваліся на ўнутраных трымальніках.
На ўзбраеньні
- Расея
- Азэрбайджан 39[8][9][10][11]
- Армэнія 8[12]
- Альжыр
- Нігерыя 9[13]
- Ангола 14[14]
- Аўганістан
- Беларусь 70[15]
- Баўгарыя — 18[16] У канцы 70-х пачалося ўзбраеньне ВПС НРБ штурмавымі шрубалётамі. У 1979 ізноў сфармаваная эскадрыльля агнявое падтрымкі ў складзе 44-га шрубалётнага авіяпалка атрымала першыя 4 Мі-24Д. У 1980 годзе полк быў перадыслакаваны з Плаўдзіва на аэрадром Крумава, а эскадрыльля агнявое падтрымкі ў Старая Загору, дзе яна стала асноваю 13-го баявога шрубалётнага палка. Усяго да 1985 годзе полк атрымаў 38 Мі-24Д і 6 Мі-24В. У кастрычніку 2000 году шрубалёты былі перабазаваны ў Крумава, дзе ўвайшлі ў склад 2-й эскадрыльлі 24-й шрубалётнае базы.[17]
- Бразылія — 6 Мі-35М пастаўлены ў красавіку 2010 году, усяго па кантракце будзе пастаўлена 12 машынаў коштам 150 млн даляраў ЗША[18][19]
- Вугоршчына — 12[20]У 1978-79 гадах на ўзбраеньне 87-го шрубалётнага авіяпалка паступіла 30 Мі-24Д. У 1984-85 гадах полк атрымаў яшчэ 12 Мі-24В. У 1995 году Вугоршчына набыла ў Нямеччыне 14 Мі-24Д і 6 Мі-24П, раней стаялых на ўзбраеньні войска НДР.[21]
- Вэнэсуэла — 10 Мі-35М2[22]
- Віетнам
- Грузія
- Індыя — Першым злучэньнем ВПС Індыі ўзброеным штурмавымі шрубалётамі, стала 125-я эскадрыльля штурмавых шрубалётаў, сфармаваная 1 лістапада 1983 году. Першапачаткова пілёты эскадрыльлі трэніраваліся на шрубалётах іншых тыпаў, бо першыя Мі-25 паступілі ў эскадрыльлю толькі 5 траўня 1984 году. Другою штурмавою эскадрыльляю стала 104-я эскадрыльля, якая атрымала Мі-35 у 1990 году. Усяго індыйскія ВПС набылі каля 40 Мі-25 і прыкладна 20 Мі-35. у 2001—2003 гадах, 25 шрубалётаў былі мадэрнізаваны фірмаю IAI, было ўсталявана больш сучаснае БРЭО, а таксама шрубалёты былі абсталяваны супрацьтанкавымі ракетамі Рафаэл Спайк.[23][24]
- Ірак
- Казахстан — 42 Мі-24В
- Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка 20[25]
- Куба
- Паўночная Македонія 14[26]
- Манголія 11[27]
- Нікарагуа — У кастрычніку 1984 балгарскі транспарт «Христо Ботев» выгрузіў у нікарагуанскім порце Эль Блуфф першую чацвёрку Мі-25. Усяго ў Нікарагуа было пастаўлена 18 шрубалётаў, якія адразу ж уключыліся ў баявыя дзеянні супраць контрас, падчас якіх было страчана прынамсі два Мі-25.[28]
- Польшча — 31[29]Першыя Мі-24Д Польшча атрымала ў 1978 годзе, а ў канцы 80-х пачалі паступаць удасканаленыя Мі-24В. Усяго на ўзбраеньне 49-го палку штурмавых шрубалётаў паступіла 16 Мі-24Д, гэтулькі ж Мі-24В стаяла на ўзбраеньні 56-го палка. У 1996 годзе парк ударных шрубалётаў папоўніўся шаснаццацьцю Мі-24Д з арсэнала былое НДР. Шэсьць Мі-24В з 56-га палка былі адпраўлены ў Ірак. 24 сьнежня 2004 году гэтыя шрубалёты прыбылі ў Кувэйт, а 23 студзеня 2005 году яны ўжо выканалі першыя баявыя вылеты.[30]
- Пэру 16[31] У 2010 купяць новыя 2 Мі-35[32]
- Сырыя
- Славаччына — 16[33]Пасля рэарганізацыі ў 1993 году ВС Чэхаславакіі ў сувязі з распадам краіны, ВПС Славакіі адышлі 8 Мі-24Д, 10 Мі-24В і адзін Мі-24ДУ, разьмешчаныя ў Прэшаў.[34]
- Судан 23[35]
- Усходні Тымор 26[36]
- Украіна 139[37]
- Узбэкістан 29[38]
- Харватыя — У траўні-чэрвені 1992 гады, на ўзбраеньні Харватыі, нягледзячы на эмбарга, зьявілася 11 ударных шрубалётаў Мі-24Д і Мі-24В. Крыніца паходжаньня шрубалётаў невядомая, аднак мяркуецца, што харваты набылі іх ці ў ФРН, ці ва Ўкраіны. Са шрубалётаў было зьнята ўзбраеньне, і з іх была сфармавана 1-я эскадрыльля баявых шрубалётаў, дзе яны выкарыстоўваліся для транспартных перавозкаў. Аднак ужо ў 1993 году Кракадзілы зноў атрымалі ўзбраеньне: кулямёты ЯКБ-12,7, НАР і ПТУР «Сьпіраль». Адзін няўзброены Мі-24Д быў пераабсталяваны ў выратавальны, на ім усталявалі лябёдку. Яшчэ адзін шрубалёт быў пераабсталяваны ў супрацьлодкавы, ён атрымаў магчымасьць несьці на падкрылавых пілонах чатыры тарпэды Мк.44. І адзін Мі-24 быў абсталяваны ІЧ сыстэмаю агляду пярэдняе паўсфэры і выкарыстоўваўся ў якасьці выведніка. Мі-24 ВПС Харватыі бралі ўдзел у баявых дзеяньнях супраць сэрбаў, падчас якіх быў страчаны прынамсі адзін шрубалёт. У 2004 годзе, 29-я эскадрыльля, у якое на той момант знаходзілі ўсе выжылыя Мі-24, была расфармавана, а Мі-24В былі пастаўлены на захоўваньне.[39]
- — Узброеныя сілы Чэхаславаччыны атрымалі першыя Мі-24 у жніўні 1978. Усяго ў складзе першае партыі было атрымана 38 Мі-24Д і 2 навучальна-трэніравальных Мі-24ДУ, якія паступілі на ўзбраеньне 51-го шрубалётнага палка. Другая партыя складалася з 30 Мі-24В, якія паступілі ў 11-й шрубалётны полк.[40]
- Чэхія — 24[41]Пасьля рэарганізацыі ў 1993 годзе УС Чэхаславаччыны ў сувязі з распадам краіны, Чэхіі адышлі 16 Мі-24Д, 20 Мі-24В і адзін Мі-24ДУ. Усе яны былі зведзены ў адну 331-ю шрубалётную эскадрыльлю. З 2003 па 2006 год, у рахунак пагашэньня савецкага абавязку Чэхія атрымала 17 новых Мі-35 у цэлым ідэнтычных Мі-24В.[42]
- Шры-Ланка — У 1995 годзе ВПС Шры Ланкі набылі першыя тры ўжываных украінскіх Мі-24В, якія паступілі ў 401-ю эскадрыльлю, неўзабаве ў лістападзе таго ж году, Мі-24 былі згрупаваны ў ізноў створанае 9-й шрубалётнай штурмавой эскадрыльлі. Затым было набыта яшчэ тры Мі-24В, ізноў жа ўкраінскіх. У 1996—1999 гадах ва Ўкраіны, з мэтаю папаўненьня стратаў, было закуплена яшчэ некалькі Мі-24, па розных дадзеных іх лік вагаецца ад чатырох да дзесяці. Акрамя таго, была закуплена пары Мі-35, якія сталі адзінымі машынамі гэтага тыпу набытыя Шры Ланкаю ў Расеі. У 2000 годзе было набыта яшчэ тры Мі-35П. Пасьля 2000 году, усе пакінутыя ў ладу штурмавыя шрубалёты былі мадэрнізаваны ізраільскаю кампаніяю IAI Elta. Мі-24 актыўна выкарыстоўваліся супраць баявікоў ТОТІ і пры гэтым яны несьлі адчувальныя страты, усяго было зьбіта і зьнішчана на аэрадромах не меней дзесяці шрубалётаў.[43][44][45]
- Экватарыяльная Гвінэя — 5[41]да 5 шрубалётаў Мі-24 рознае мадыфікацыі
- Этыёпія 18[46]
Навучальныя дапаможнікі:
- ЗША пасьля распаду Варшаўскага блёка ЗША атрымалі зь Нямеччыны 3-6 шрубалётаў, якія выкарыстоўваюцца для трэніроўкі адлюстраваньня шрубалётных удараў з дапамогаю ПЗРК.
Аварыі і катастрофы
- у 2000 годзе ў Чэчэніі страчаны Мі-24, пілёты мёртвыя[47]
- 16 жніўня 2001 у Чачэніі зьбіты мі-24[48]
- 3 лютага 2002 у Чачэніі страчаны 1 Мі-24[49]
- 20 сакавіка 2003 разьбіліся 2 Мі-24, пілёты загінулі.[50]
- 8 траўня 2003 ва Ўкраіне зваліўся Мі-24,пілёт мёртвы[51]
- 3 жніўня 2003 у Чачэніі зваліўся Мі-24, праз суткі быў зьнішчаны.[52]
- 26 жніўня 2003 году на аэрадроме Чарнігаўка адбылося[53] сутыкненьне двух шрубалётаў Мі-24В 319-го ОВП, у выніку катастрофы загінулі:
П/п-да Аксёнаў Аляксандраў, камандзір эскадрыльлі; Ст.л-т Усатаў Юры, бартавы тэхнік; Да-н Хлышчук Уладзімер, старэйшы лётчык; Да-н Бялоў Зьміцер, штурман зьвяна; Ст.л-т Кулагмн Андрэй, лётчык-апэратар; Ст.л-т Дзярбеняў Зьміцер, бартавы тэхнік.
- 19 лістапада 2003 у Чачэніі ў 5 м над аэрадромам Хінкалы зваліўся Мі-24, ахвяраў няма.[54]
- 25 жніўня 2007 у Амурскай вобласьці разьбіўся Мі-24[55]
- 3 лютага 2009 у 11:45 у 18 кілямэтрах ад аэрадрому Пугачоў Саратаўскае вобласьці падчас выкананьня плянавых палётаў патрываў катастрофу шрубалёт Мі-24, прыналежны Сызранскай Вышэйшай вайсковай авіяцыйнай вучэльні лётчыкаў. Як паведаміў памагаты галаўкама ВПС РФ, шрубалёт згарэў, экіпаж загінуў.
[56]. Чыннікам аварыі паслужыла разбурэньне рэдуктара і лопасцяў, шрубалёт быў выраблены ў 1987, прайшоў капрамонт у 2007 і налятаў усяго 400 з 500 прызначаных гадзінаў[57]
- 13 ліпеня 2010 каля 12.00 у горах Ботліхскага раёна Дагестана зваліўся і цалкам згарэў вайсковы шрубалёт Мі-24. Лётчыкі пасьпелі пакінуць машыну і пазьней былі падабраны.
- 29 лістапада 2011 г. у 19:45 па мясцовым часе на аэрадроме пад Пружанамі Берасьцейскае вобласьці Беларусі разьбіўся шрубалёт Мі-24 ВПС і войскаў СПА Беларусі. Авіякатастрофа адбылася ў Берасьцейскай вобласьці падчас плянавых навучальна-трэніравальных палётаў. Шрубалёт паваліўся пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома. Загінулі ўсе чальцы экіпажа — камандзір экіпажа маёр Алег Кахно, бартавы мэханік капітан Валер Бабко, лётчык лейтэнант Дзяніс Глушчанка[59].
- 26 жніўня 2011 г., патрываў крушэньне баявы шрубалёт Мі-24 у Прыморскам краі. Катастрофа адбылася ў 19:16 па мясцовым часе (12:16 мск) побач з населеным пунктам Маркушаўка недалёка ад мястэчка Чарнігаўка. У выніку аварыі загінуў адзін чалавек. Астатнім двум чальцам экіпажа атрымалася выратавацца.
Баявое ўжываньне
Усе сэрыйныя шрубалёты ўжываліся для рашэньня задачаў агульнавайсковага характару — высадкі дэсантаў, агнявое падтрымкі, зьнішчэньня жывой сілы, бранетэхнікі і агнявых пунктаў, перавозкі грузаў, эвакуацыі параненых, больш за ў 30 войнах і ваенных канфліктаў сьвету. Вядомы факт, у якім шрубалётам Мі-24В быў зьбіты зьнішчальнік «Фантом» падчас ірана-іракскае вайны (незалежныя дасьледнікі выказваюць сумневы ў пэўнасьці гэтага эпізоду[60]).
- Грамадзянская вайна ў Анголе (1975—2002; Ангола)
- Кампучыйска-віетнамскі канфлікт (1975—1989; Віетнам)
- Этыёпа-самалійская вайна (1977—1978; Куба) — першы выпадак баявога ўжываньня
- Чадзка-лібійскі канфлікт (1978—1987; Лібія)
- Афганская вайна (1979—1989; СССР, Афганістан)
- Ірана-ірацкая вайна (1980—1988; Ірак)
- Грамадзянская вайна на Шры-Ланцы (1983—2009; Шри-Ланка, Індыя)
- Другая грамадзянская вайна ў Судане (1983—2002; Судан)
- Карабаская вайна (1988—1994; Армэнія, Азэрбайджан, СССР)
- Узброены канфлікт у Прыднястроўе (1992; Расея)
- Грамадзянская вайна ў Сьера-Леонэ (1991—2002; Сьера-Леонэ)
- Абхаская вайна (1992—1993; Грузія)
- Першая чачэнская вайна (1994—1996; Расея)
- Вайна ў Харватыі (1991-1995) (1992—1995; Харватыя)
- Этыёпа-эрытрэйская вайна (1998—2000; Этыёпія)
- Другая чачэнская вайна (з 1999; Расея)
- Канфлікт у Македоніі (2001; Македонія)
- Вайна ў Афганістане (з 2001; Польшча)
- Іракская вайна (2003—2010; Польшча)
- Вайна ў Паўднёвай Асеціі (2008; Расея, Грузія)
- Грамадзянская вайна ў Кот-д’Івуары (2011; Украіна, у складзе міратворчых сілаў ААН)
Афганская вайна
З самага пачатку вайны Мі-24 мелі ролю лідараў, выкарыстоўваючыся для выведкі і прычыненьня высадкі на займаныя аэрадромы. У Афганістане гэтаму шрубалёту далі мянушку "Д'ябальская калясьніца".
Да канца 1980 году шрубалётную 40-ю армію ўзмацнілі, давёўшы яе да 251 машыны. Асноўнымі ў баявой рабоце сталі плянавыя вылеты й вылеты па вызаву ў ходзе апэрацыяў. Пры зьмяшанам ракетна-бомбавым узбраеньні практыкавалася комплекснае правядзеньне: з дыстанцыі 1200—1500 м лётчык пускаў НАР, а на падлёце адкрываў агонь з кулямёту, даючы апэратару магчымасьць прыцэльна скінуць бомбы.
Бомбы буйнага калібру были неабходныя ў барацьбе з крэпасьцямі, якія захаваліся ўва многіх месцах і якія служылі прытулкам для маджахедаў. Складзеныя з каменю ці глінабэтонныя з мурамі трохмэтровай таўшчыні, гэтыя будынкі прыкрывалі ўваходы ў сяленьні, скрыжаваньні дарогаў і навісалі са скалаў, неўспрымальныя да агня некіраваных рэактыўных снарадаў С-5.
Некіравальныя ракеты С-8 у 20-зарадных блёках Б-8В20 былі вельмі эфэктыўныя. Баегаловка масаю 3,6 кг валодала моцным фугасным дзеяньнем, які паражаў праціўніка ў радыюсе 10-12 м.
У бліжнім бою, з дыстанцыі 800—1000 м, шрубалёт выкарыстоўваў чатырохствольны кулямёт ЯкБ-12,7, які даваў плотны ды дакладны агонь, здольны прабіць дувал поалумэтровай таўшчыні.
Пілёт Анатоль Волкаў у траўні 1983 году пад Талуканам, выкарыстаў увесь баекамплект, працягваў імітаваць напады, разганяючы душманаў машыны, якая на іх ляціць, і здолеў выратаваць адыходзячую дэсантную роту.
Найбольш эфэктыўнай супраць Мі-24 зброяй працяглы час заставаліся буйнакалібарныя кулямёты ДШК і ЗГУ, якімі ў 1985 годзе былі зьбітыя 42 % и 25 % адпаведна страчаных савецкімі войскамі Мі-24.
Пачыная з 1983 году на ўзбраеньні маджахедаў пачалі паступаць ПЗРК.У асноўным гэта былі савецкія Страла-2 ды амэрыканскія FIM-43 Redeye, на на зьмены якім пасьля прыйшоў «Стынгер».[61]
Рэкорды
- У 1978 г. Г. Карапецян усталяваў абсалютны сусветны рэкорд хуткасьці палёту для шрубалётаў — 368,4 км/г
- Рэкорд скораўздымнасьці: 8 жніўня 1975 году — 3000 м за 2 мін 34 с, а 26 жніўня — 6000 м за 8 мін 31 с.[62]
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Шрубалёт Мі-24. Гісторыя стварэньня
- ^ Верталёт Мі-24 пацярпеў крушэньне пад Пружанамі Інфаграфіка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (30 лістапада 2011). Праверана 10 ліпеня 2012 г.
- ^ а б Мі-24 / Шрубалёты / Авіятэхніка / Air-Transport
- ^ ААТ «Роствертол» / Наша кампанія / Гісторыя
- ^ Выпрабаваньні мадэрнізаванага шрубалёта Мі-24ВМ падоўжацца яшчэ не меней за год — эксэерт // Авіяпорт. Дайджэст
- ^ Super Hind
- ^ The International Institute For Strategic Studies IISS The Military Balance 2010. — Nuffield Press, 2010. — С. 227, 228. — ISBN 9781857435573
- ^ The Military Balance 2010. p.-177
- ^ Расея паставіла Азэрбайджану 24 баявых шрубалёта Мі-35М — Канал ПІК
- ^ Азербайджан набыў у Расеі 24 шрубалёта Мі-35М — 1NEWS.AZ
- ^ Названа кошт закупу Азэрбайджанам шрубалётаў Мі-35М — AZE.AZ
- ^ The Military Balance 2010. p.-174
- ^ The Military Balance 2010. p.-320
- ^ The Military Balance 2010. p.-294
- ^ The Military Balance 2010. p.-178
- ^ The Military Balance 2010. p.-122
- ^ Мікольскі, Міхась. Пэрспэктывы разьвіцьця ВПС Баўгарыі. // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2006. — № 11. — С.36.
- ^ ЦАМТО / Галоўнае / ВПС Бразыліі выпрабоўваюць узбраеньне расійскіх шрубалётаў Мі-35
- ^ ВПС Бразіліі атрымаюць першыя тры транспартна-баявых шрубалёта Мі-35М
- ^ The Military Balance 2010. p.-140
- ^ Мікольскі, Міхась. ВПС Вугоршчыны // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 7. — С.46-47.
- ^ Расія завяршыла пастаўку шрубалётаў Вэнэсуэле
- ^ Official website of Indian AirForce.
- ^ Indian Air Force
- ^ The Military Balance 2010. p.-413
- ^ The Military Balance 2010. p.-187
- ^ The Military Balance 2010. p.-419
- ^ Nicaragua, 1980—1988
- ^ The Military Balance 2010. p.-153
- ^ Мікольскі, Міхась. ВПС Польшчы // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2006. — № 9. — С.47.
- ^ The Military Balance 2010. p.-94
- ^ Перу закупіць у РФ шрубалёты для барацьбы з наркагандлярамі і мяцежнікамі 05:56 23/04/2010 РІА Навіны
- ^ The Military Balance 2010. p.-159
- ^ Мікольскі, Міхась. ВПС Славакіі // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 2. — С.52.
- ^ The Military Balance 2010. p.-327
- ^ The Military Balance 2010. p.-434
- ^ The Military Balance 2010. p.-196
- ^ The Military Balance 2010. p.-373
- ^ Мікольскі, Міхась. ВПС Харватыі // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 12. — С.42-45.
- ^ Мікольскі, Міхась. Пэрспэктывы разьвіьцця ВПС Чэхіі // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 1. — С.47-48.
- ^ а б The Military Balance 2010. p.-126
- ^ Мікольскі, Міхась. Пэрспэктывы разьвіцьця ВПС Чэхіі // Авіяцыя і Касманаўтыка. — 2007. — № 1. — С.48.
- ^ ACIG:Sri Lanka, since 1971
- ^ Міхась Жирохов. Вайна ў «раі»
- ^ Sri Lanka Air Force
- ^ The Military Balance 2010. p.-308
- ^ http://lenta.ru/news/2005/12/17/copter1/
- ^ http://lenta.ru/vojna/2001/08/16/mi24/helicopter.htm
- ^ http://lenta.ru/vojna/2002/02/03/mi24/
- ^ http://lenta.ru/vojna/2003/04/02/choper/
- ^ http://lenta.ru/world/2003/05/08/chopper/
- ^ http://lenta.ru/vojna/2003/08/04/mi24/
- ^ http://lenta.ru/russia/2003/08/26/copters2/
- ^ http://lenta.ru/vojna/2003/11/19/mi24/
- ^ http://lenta.ru/news/2007/08/25/mi/
- ^ У Саратаўскай вобласці разбіўся ўдарны шрубалёт Мі-24, экіпаж загінуў
- ^ http://old.lenta.ru/news/2009/02/04/okay/
- ^ У Дагестане цалкам згарэў Мі-24
- ^ У Пружанcкім раёне разьбіўся вайсковы верталёт: экіпаж загінуў БелаПАН. Наша Ніва (29 лістапада 2011). Праверана 10 ліпеня 2012 г.
- ^ Tom Cooper, Farzad Bishop. Fire in the Hills: Iranian and Iraqi Battles of Autumn 1982
- ^ ЖАРКОЕ НЕБО АФГАНИСТАНА Боевые вертолёты Ми-24
- ^ Гісторыя шрубалётных рэкордаў — 0090.htm
Літаратура
- Бэрнэ Л. Другое нараджэньне Мі-24. У небе - мадэрнізаваны шрубалёт (рас.) // Крылы Радзімы. — М.: 1999. — № 4. — С. 2-3. — ISSN 0130-2701.
Вонкавыя спасылкі
- Мі-24 на сайце МВЗ ім. М. Л. Міля
- матэрыял па Мі-24 на сайце Шрубалёты Сьвету
- Мі-24 у ЗША. Пераклад артыкула William L. Smallwood
Мі-24 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў