Перайсьці да зьместу

Пажар у начным клюбе ў Пермі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wizardist (гутаркі | унёсак) у 02:12, 6 сьнежня 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Уваход у клюб «Кульгавы конь»

Пажар у начным клюбе ў горадзе Перм — катастрофа, выкліканы, па асноўнай вэрысі, выбухам піратэхнічных вырабаў у начным клюбе «Хромая лошадь» (па-беларуску: «Кульгавы конь») 5 сьнежня 2009 году а 22:08 (01:08[1] па мясцоваму часу), у выніку якога, а таксама з-за атручваньня чадным газам і таўкатні, на месцы загінулі 102 чалавекі, 7 памерлі ў шпіталях, 160 чалавек атрымалі пашкоджаньні.[2][3]

Асноўная вэрсыя пажару — парушэньне правілаў пажарнае бясьпекі. Вэрсыя тэракту была адхіленая.[4] Па іншай вэрсыі, крыніцай пажару сталўся кароткі сутык.[5][3]

Прэзідэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абвясьціў 7 сьнежня 2009 году жалобным днём.[6]

Гэта найбольш трагічнае здарэньне на ўвесь час постсавецкае Расеі. Другі па колькасьці ахвяраў пажар адбыўся ў сакавіку 2007 году ў расейскім горадзе Ейску, калі ў доме састарэлых загінулі 63 чалавекі.[7] Як засьведчыў прадстаўнік ратавальнае службы, большасьць ахваряў загінула ад асфіксыі, атручваньня чадным газам.

Была арганізаваная гарачая лінія для людзей, якія шукаюць зьвесткі пра людзей, якія знаходзіліся ў клюбе «Кульгавы конь» падчас пажару і маглі загінуць ці атрымаць нейкія пашкоджньні.[2]

Пажар

Паводле сьведкаў пажару, трагедыя адбылася падчас сьвяткаваньня васьмігодзьдзя клюбу з-за няспраўнага «халоднага» феерверку, які выбухнуў, тым самым падпаліўшы столь, муры і ўсё навакольнае. Большасьць загінула з-за задымленьне й таўкатні. Дзякуючы службоваму выхаду, шмат хто здолеў уратавацца.[3][8]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі