Перайсьці да зьместу

Пажар у начным клюбе ў Пермі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам VolkovBot (гутаркі | унёсак) у 12:41, 10 сьнежня 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Уваход у клюб «Кульгавы конь»

Пажар у начным клюбе ў Пермі — катастрофа, выкліканы, па асноўнай вэрысі, выбухам піратэхнічных вырабаў у начным клюбе «Хромая лошадь» (па-беларуску: «Кульгавы конь») 5 сьнежня 2009 году ў 22:08 (01:08[1] па мясцовым часе), у выніку якога, а таксама з-за атручваньня чадным газам і таўкатні, загінулі 119[2] чалавекі, 123 чалавекі атрымалі пашкоджаньні[3][4].

Асноўная вэрсія пажару — парушэньне правілаў пажарнае бясьпекі. Вэрсія тэракту была адхіленая[5]. Па іншай вэрсіі, крыніцай пажару стаўся кароткі сутык[6][4].

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абвясьціў 7 сьнежня 2009 году жалобным днём[7].

Гэта найбольш трагічны пажар на ўвесь час постсавецкае Расеі. Другі па колькасьці ахвяраў адбыўся ў сакавіку 2007 году ў расейскім горадзе Ейску, калі ў доме састарэлых загінулі 63 чалавекі[8]. Як засьведчыў прадстаўнік ратавальнае службы, большасьць ахваряў загінула ад асфіксіі, атручваньня чадным газам.

Была арганізаваная гарачая лінія для людзей, якія шукаюць зьвесткі пра тых, хто знаходзіўся ў клюбе «Кульгавы конь» падчас пажару і маглі загінуць ці атрымаць нейкія пашкоджньні[3].

Пажар

Па асноўнай афіцыйнай вэрсіі, пажар быў выкліканы неасьцярожнын выкарыстаньнем піратэхнікі ў начным клюбе «Кульгавы конь» (вул. Куйбышава, д. 6) 5 сьнежня 2009 году ў 01:08[1] па мясцовым часе (22:08 па менскім). З-за парушэньняў правілаў пажарнае бясьпекі, наяўнасьці лёгка падпальваемых элемэнтаў інтэр’еру, агонь хутка распаўсюдзіўся па клюбе[4][9].

Крыніцы

  1. ^ а б Шойгу: владельцы "Хромой лошади" не выполняли предписания пожарных // NEWSru.com  (рас.)
  2. ^ Число жертв пожара в Перми возросло до 119 человек // TUT.BY  (рас.)
  3. ^ а б По последним данным СКП РФ, в результате пожара в пермском клубе погибли 112 человек // Lenta.ru  (рас.)
  4. ^ а б в 109 чалавек загінулі пры пажары ў начным клубе горада Перм // Наша Ніва
  5. ^ ЧП в ночном клубе Перми: - Пожар начался из-за второго фейерверка. Загорелся потолок, потом стены, мебель… // Комсомольская правда  (рас.)
  6. ^ Названа возможная причина возникновения пожара в ночном клубе в Перми // ВЗГЛЯД  (рас.)
  7. ^ Дмитрий Медведев объявил 7 декабря в России днем траура в связи с пожаром в Перми // Rusnovosti.ru  (рас.)
  8. ^ В доме престарелых в городе Ейске произошел пожар. В результате трагедии погибли 63 человека // Российская Газета  (рас.)
  9. ^ Трагедия в Перми: более ста человек погибли при пожаре в ночном клубе // РИА Новости  (рас.)

Вонкавыя спасылкі