Перайсьці да зьместу

Маскоўскі патрыярхат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Дадзены артыкул тлумачыць значэньне і выкарыстаньне тэрміна і не прыводзіць зьвестак пра Расейскую праваслаўную царкву.

Маскоўскі патрыярхат (скарочана МП) — іншая афіцыйная назва[1] Расейскай праваслаўнай царквы, якая прызнае сваім прадстаяцелем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі. У тэрміналёгіі, прынятай у статуце РПЦ ад 2000 году, тэрміны Маскоўскі патрыярхат і Маскоўская патрыярхія маюць розныя значэньні; найперш ужываліся як узаемазамяняльныя (з 2000 году «Маскоўская патрыярхія» — сукупнасьць установаў, якія знаходзяцца ў распараджэньні патрыярха).

Апроч таго, у царкоўна-гістарычнай літаратуры тэрмін ужываецца для пазначэньня той часткі цяперашняй Расейскай праваслаўнай царквы з 1589 да канца XVII стагодзьдзя, якая знаходзілася ў юрысдыкцыі маскоўскіх патрыярхаў, гэта значыць з выняткам Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату і ўніяцкіх япархіяў Сьвятога Пасаду ў Рэчы Паспалітай.

Назва «Маскоўскі патрыярхат» часта ўжываецца, каб адрозьніць гэтае рэлігійнае аб'яднаньне ад іншых праваслаўных арганізацыяў усходняй традыцыі, якія не ўзаемадзейнічаюць з патрыярхам маскоўскім або маюць вялікую ступень адміністрацыйнай незалежнасьці ад Сынода МП.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі