Перайсьці да зьместу

Мацей Бутрымовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Мацей Бутрымовіч
Мацей Бутрымовіч
Мацей Бутрымовіч

Герб «Тапор»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1745
Памёр 1814
Род Бутрымовічы
Бацькі Якуб Бутрымовіч
Настасься з Горчакаў
Жонка Крыстына зь Лях-Шырмаў
Дзеці Юзэфа, Рычард, Ксавэры
Дзейнасьць картограф

Мацей Бутрымовіч (па-польску: Mateusz Butrymowicz; 1745—1814) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[2]. Падстароста, мечнік і лоўчы пінскі, удзельнік Чатырохгадовага Сойму.

Жыцьцяпіс

Прадстаўнік шляхецкага роду Бутрымовічаў гербу «Тапор», сын Якуба і Настасьсі з Горчакаў. Навучаўся ў Пінскім езуіцкім калегіюме. Падтрымліваў партыю гетмана вялікага літоўскага М. К. Агінскага.

  • 17761782 гады — паручкік пяцігорскі войскаў Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1778 год — намінаваны канюшым Пінскага павету.
  • 1780 год — мечнік пінскі.
  • 1781 і 1786 гады — быў дэпутатум Літоўскага трыбуналу.
  • 1783 год — судзьдзя гродзкі, а ў 1785 — падстароста пінскі.
  • 1784 год — завершыў будову Мухавецкага і Целяханаўскага водных каналаў.
  • 1788 год — абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ў Варшаве.

Уваходзіў у камісію для экзамінаваньня скарбу ВКЛ, дэпутацыю экзамінаваньня справы пра абвінавачаных у бунтах. Выступаў за стварэньне ў Рэчы Паспалітай аўтаномнай праваслаўнай улады. Унёс на Сойм прапановы дзеля паляпшэньня стану габрэяў у дзяржаве — зрабіўся сябрам дэпутацыі ў пытаньнях габрэяў. Выступаў за перадачу адукацыі ў краіне ад Адукацыйнай камісіі да манаскіх ордэнаў. Прыхільнік Канстытуцыі 3 траўня; быў сябрам Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[3].

  • 1791 год — лоўчы пінскі.

Разам з гетманам М. К. Агінскім з уласнай ініцыятывы распачаў будову гасьцінцаў зь Пінску ў кірунках Слоніма і Валыні. У сваім маёнтку Крыстынаў (Пінскі павет) стварыў узорную гаспадарку, разьмясьціўшы яе на асушаных балотах. Заснаваў школу для дзяцей рамесьнікаў і сялянаў. У 1784—1790 гадох у Пінску збудаваў палац у стылі клясыцызму паводле праекту архітэктара Караля Шыльдхаўза.

У шлюбе з Крыстынай Лях-Шырмай меў дачку Юзэфу, сыноў Рычарда і Ксавэрыя.

Паводле мэтрычных зьвестак Мацей Бутрымовіч памёр 20 снежня 1814 году ў маёнтку Крыстынаў пад Лапаціным (Пінскі павет). Пахаваны на мясцовых могілках[4].

Крыніцы

  1. ^ а б Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Бутрымовіч Мацей // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 356.
  3. ^ Adam Skałkowski, Towarzystwo przyjaciół konstytucji 3 maja, Kórnik, 1930, s. 68.
  4. ^ Księga Kopiów Metrycznych Kościoła R.K. Parafialnego Pińskiego w Powiecie i Dekanacie Pińskim o umarłych 1798—1827, s. 124

Літаратура

Вонкавыя спасылкі