Перайсьці да зьместу

Панямоньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэґіёны Беларусі:

     Панямоньне

     Паазер’е

     Падняпроўе

     Заходняе Палесьсе

     Усходняе Палесьсе

     Цэнтральная Беларусь

Панямоньне, паштовая марка Беларусі

Панямоньне — гісторыка-этнаґрафічны рэґіён Беларусі, які займае тэрыторыю Гарадзенскае і сумежных часткаў Берасьцейскае й Менскае вобласьцяў. На поўдні мяжуе з Заходнім Палесьсем (па вярхоўях рэчкаў Нараў і Ясельда да м. Бяроза і Івацэвічы), на ўсходзе і паўночным усходзе — адпаведна цэнтральнай Беларусьсю і Паазер’ем (на захад ад м. Баранавічы па Налібоцкай пушчы, да м. Маладэчна, Мядзел, Паставы).

Насельніцтва этнаґенетычна склалася на славянскай аснове з удзелам асіміляваных літвінаў (старажытнай літвы і аўкштайтаў), ятвягаў, прусаў, татараў. У сярэднія вякі рэґіён быў вядомы пад назвай Літва, побач зь якой ужывалася і назва Чорная Русь, што, на думку некаторых аўтараў (М. К. Любанскі, П. Д. Бранцаў, У. І. Пічэта). уяўляла сабой першапачаткова славянскі масіў на землях балцкіх плямёнаў. Напрыканцы X — 1-й палове XI стагодзьдзя далучаная да Кіеўскае Русі. У XII — 1-й палове XIII стагодзьдзя знаходзілася ў сфэры ўплыву Галіцка-Валынскага і Полацкага княстваў. У XIII стагодзьдзі рэґіён апынуўся ў цэнтры важных падзеяў, якія зрабілі непасрэдны ўплыў на ўтварэньне ВКЛ. Яго першаю сталіцаю быў Новагародак (Наваградак), дзе ў 1253 годзе каранаваўся вялікі князь Міндоўг.