Анакрэонт
Анакрэонт | |
па-старажытнагрэцку: Ἀνακρέων | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 570 да н. э.[1] |
Памёр | каля 485 да н. э.[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, эпіграматыст, гафмайстар |
Мова | старажытнагрэцкая мова[1][2] і іянійская грэцкая мова[d] |
Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, па-старажытнагрэцку: Ἀνακρέων, 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэцкі лірычны паэт. Быў уключаны ў кананічны сьпіс дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.
Біяграфія і творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Атэнах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песьні. Вершы пісаў на іянійскім дыялекце старажытнагрэцкай мовы.
Адзін зь першых лірыкаў Грэцыі. Пясьняр любові, весялосьці і сяброўскіх баляваньняў (вершы на гэтыя тэмы пазьней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыцьцесьцьвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыцьцё ў каханьні і сяброўстве.
Да творчасьці Анакрэонта часта зьвяртаўся Максім Багдановіч.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Песні і фрагменты. Пер. Л. Баршчэўскага. (Серыя «Паэты планеты»), 2019.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 85. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ^ Anacreon // CONOR.SI
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шамякіна Т. Антычная літаратура // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Тацьцяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 213—242. ISBN 978-985-02-0925-2.