Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка | |
- | |
Галоўны корпус БДПУ | |
Лягатып | |
Заснаваны | 21 лістапада 1914 (109 гадоў таму) |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Аляксандар Жук[d] |
Факультэтаў | 9[1] |
Колькасьць пэрсаналу | 598 (2024)[1] |
Колькасьць студэнтаў | 9 тыс.[1] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Менскі настаўніцкі інстытут (да траўня 1918 г.), Менскі інстытут народнай адукацыі (23 верасьня 1921 г.) Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (да 8 верасьня 1993 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bspu.by |
Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка (БДПУ) — установа вышэйшай адукацыі ў статусе ўнівэрсытэту (з 8 верасьня 1993). Месьціцца ў Менску (Беларусь). Ажыцьцяўляе падрыхтоўку выкладнікаў матэматыкі, хіміі, фізыкі, псыхалёгіі, геаграфіі і інш.
ВНУ узнагароджаная ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга за посьпехі ў падрыхтоўцы выкладніцкіх кадраў і навуковай дзейнасьці (1972), Ганаровым дзяржаўным сьцягам Рэспублікі Беларусь (1997). Уваходзіць, як сапраўдны чалец, у Эўразійскую асацыяцыю ўнівэрсытэтаў (красавік 2007).
БДПУ зьяўляецца першай пэдагагічнай навучальнай установай Менску (1914).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 чэрвеня 1914 году міністар народнай асьветы Расейскай імпэрыі падпісаў загад пра заснаваньне Менскага настаўніцкага інстытуту. 21 лістапада 1914 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Менскага настаўніцкага інстытуту. У 1918 годзе пастановай Усерасейскага зьезду дэлегатаў настаўніцкіх інстытутаў Менскі настаўніцкі інстытут набыў статус ВНУ і перайшоў на 4-рочны тэрмін навучаньня.
23 верасьня 1921 году Менскі інстытут народнай адукацыі ўвайшоў у склад Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў якасьці пэдагагічнага факультэту[2], з 28 ліпеня 1931 году Пэдагагічны факультэт БДУ вылучыўся ў самастойную адзінку — Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут. У 1936 годзе Менскаму дзяржаўнаму пэдагагічнаму інстытуту прысвоена імя А. М. Горкага, у 1995 годзе — імя Максіма Танка. У жніўні 1974 году фізыка-матэматычны факультэт быў разьдзелены на фізычны і матэматычны, але ў сакавіку 2015 году яны былі аб’яднаныя зноў[3].
8 верасьня 1993 году Менскі дзяржаўны інстытут атрымаў статус унівэрсытэту. У лютым 2006 году Геральдычная камісія зацьвердзіла сымболіку БДПУ.
З сакавіка 2003 году па сакавік 2014 году рэктарам зьяўляўся Пётар Кухарчык. 1 верасьня 2016 году былі адкрытыя Інстытут псыхалёгіі ды Iнстытут iнклюзiўнай адукацыі[2].
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зараз ва ўнівэрсытэце налічваецца 9 факультэтаў:
- Гістарычны факультэт[4]
- Фізыка-матэматычны факультэт[5]
- Факультэт дашкольнай адукацыі[6]
- Факультэт прыродазнаўства[7]
- Факультэт фізычнага выхаваньня[8]
- Факультэт пачатковай адукацыі[9]
- Філялягічны факультэт[10]
- Факультэт сацыяльна-пэдагагічных тэхналёгіяў[11]
- Факультэт эстэтычные адукацыі[12]
Інстытуты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інстытут псыхалёгіі[10]
- Iнстытут iнклюзiўнай адукацыі[10]
- Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі[10]
Вывучэньне польскай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове 1990-х гадоў у Інстытуце замежных моў Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту праводзіліся заняткі польскай мовы. Ініцыятыва іх стварэньня зьявілася ў 1995 годзе. У тым самым годзе ўнівэрсытэт даў дазвол на сфармаваньне працоўнай групы, якая б займалася навучаньнем польскай і беларускай моў. Установа пачала супрацоўніцтва з Сілезскім ўнівэрсытэтам у Катавіцы, Польшча. У 2000 годзе 26 студэнтаў ВНУ ўпершыню атрымалі дыплёмы, якія дазвалялі ім выкладаць польскую мову. У пачатковы пэрыяд працы заняткаў малая колькасьць падручнікаў, абмежаваныя магчымасьці стажыровак і практыкі ў Польшчы зьяўляліся перашкодамі ў іх правядзеньні. Адсутнасьць адпаведных навуковых кадраў, перадусім спэцыялістаў з галіны польскай філялёгіі, а таксама адсутнасьць уступных іспытаў даводзілі да таго, што ўзровень навучаньня быў у той час нізкі для акадэмічных стандартаў, параўнальны з моўнымі курсамі. У 2001 годзе ўстанова атрымала падтрымку з боку дзеячаў Таварыства «Вспульнота польска» і Фонду «Дапамога палякам на ўсходзе», дзякуючы якім атрымалася адрэмантаваць паляністычную майстэрню, а таксама перадаць багаты мэтадычны кнігазбор і фільмы. Рамонт скончыўся 18 сьнежня 2001 году і значна палепшыў умовы працы выкладчыкаў і студэнтаў. У пазьнейшыя часы на настаўніцкую спэцыялізацыю па польскай мове ў Інстытуце замежных моў прымалася 25 асобаў, калі кандыдатаў было ў 6 разоў болей[13].
Падраздзяленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Студэнцкі турысцкі клюб «Гарызонт»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка (рас.) Праверана 20 жніўня 2024 г.
- ^ а б История БГПУ (рас.)
- ^ Кафедра математики и методики преподавания математики (рас.)
- ^ Исторический факультет (рас.)
- ^ Физико-математический Факультет (рас.)
- ^ Факультет дошкольного образования (рас.)
- ^ Факультет естествознания (рас.)
- ^ Факультет физического воспитания (рас.)
- ^ Факультет начального образования (рас.)
- ^ а б в г Факультеты, институты БГПУ (рас.) Праверана 20 жніўня 2024 г.
- ^ Факультет социально-педагогических технологий (рас.)
- ^ Факультет эстетического образования (рас.)
- ^ Język polski na uczelniach białoruskich // Oświata... — С. 340.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агнешка Грэндзік-Радзяк Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2