Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі
Каардынаты: 53°55′57″ пн. ш. 27°36′32″ у. д. / 53.9325° пн. ш. 27.60889° у. д.
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 1 студзеня 1967 (57 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Акадэмія навук БССР |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Першамайскі раён, зав. Калініна, д. 16 |
Закрытая | 1 лістапада 2021 |
Ключавыя фігуры | Уладзімер Андрыевіч, Ларыса Языковіч |
Галіна | выдавецкая |
Прадукцыя | кнігі |
Лік супрацоўнікаў | 39 (2017 г.)[1] |
Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
«Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» — дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, заснаванае ў студзені 1967 году ў якасьці Галоўнай рэдакцыі Беларускай савецкай энцыкляпэдыі[2].
На 2018 год выдавецтва ўлучала 6 рэдакцыяў: 1) гістарычных навук, 2) сучаснага прыродазнаўства, 3) літаратуры, мастацтва і культуралёгіі, 4) літаратурнага і навуковага кантролю, 5) мастацка-тэхнічнай падрыхтоўкі выданьняў, 6) спэцыяльных праектаў і электронных выданьняў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 студзеня 1967 году Акадэмія навук БССР заснавала Галоўную рэдакцыю Беларускай савецкай энцыкляпэдыі на правах навукова-дасьледчага інстытуту. 1 студзеня 1975 году Дзяржаўны камітэт друку БССР атрымаў рэдакцыю ў сваё падпарадкаваньне. У 1980 годзе рэдакцыю пераўтварылі ў выдавецтва, якому надалі імя Петруся Броўкі[2].
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пятрусь Броўка (1967—1980)
- Іван Шамякін (1980—1992)
- Міхась Ткачоў (красавік—кастрычнік 1992)
- Барыс Іванавіч Сачанка (1993—1995)[2]
- Генадзь Пашкоў (1996—2008)
- Уладзімер Саламаха (2008—2010)
- Ларыса Языковіч (з 2010 году)
Шматтомныя выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская савецкая энцыкляпэдыя (12 тамоў, 1969—1975, Дзяржаўная прэмія БССР 1976)
- Беларуская ССР: кароткая энцыкляпэдыя (5 тамоў, 1978—1981)
- Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (5 тамоў, 1977—1984)
- Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі (5 тамоў, 1984—1987)
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (7 тамоў, 1984—1988, Дзяржаўная прэмія БССР 1990)
- Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі (5 тамоў, 1983—1986, срэбраны мэдаль праграмы ААН па навакольным асяродзьдзі 1984)
- Беларуска-расейскі слоўнік (2 тамы, 1988—1989, 2-е выд.)
- Беларускія пісьменьнікі: даведнік (6 тамоў, 1992—1995)
- Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі (6 тамоў, 1993—2003)
- Фразеалягічны слоўнік беларускай мовы (2 тамы, 1993, Іван Лепешаў)
- Ілюстраваная храналёгія гісторыі Беларусі (2 тамы, 1995—1996)
- Расейска-беларускі слоўнік (3 тамы, 1995, 6-е выд.)
- Беларуская энцыкляпэдыя (18 тамоў, 1996—2004)
- Тэатральная Беларусь (2 тамы, 2002—2003)
- Памяць: гісторыка-дакумэнтальная хроніка (146 тамоў пра кожны раён Беларусі, 1985—2005)
- Вялікае княства Літоўскае: энцыкляпэдыя (3 тамы, 2005—2010)
- Археалёгія Беларусі (2 тамы, 2009)
- Культура Беларусі: энцыкляпэдыя (6 тамоў, 2010—2016)
- Гарады і вёскі Беларусі (15 тамоў, з 2004-га году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ларыса Цімошык. Выдавецтва з характарам // Літаратура і мастацтва : газэта. — 13 студзеня 2017. — № 2 (4905). — С. 10. — ISSN 0024-4686.
- ^ а б в Восіп Хаўратовіч. «Беларуская энцыкляпэдыя» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 435. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кантакты (рас.) // УП «Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі», 2018 г. Праверана 9 жніўня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |