Васіль Пуцяціч
Выгляд
(Перанакіравана з «Васіль Пуцята»)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1430 |
Памёр | не пазьней за 1495 |
Род | Друцкія-Горскія |
Бацькі | Іван Пуцята[d][1] |
Дзеці | Іван Дуда Друцкі-Горскі[d][2], Дзмітрый Васілевіч Друцкі-Горскі[d][2], Міхаіл Васілевіч Друцкі-Горскі[d][2] і Алелька Друцкі-Горскі[d][2] |
Васіль Пуцяціч (каля 1430 — да 1495) — заснавальнік роду Друцкіх-Горскіх.
Валодаў часткай Друцкага княства і маёнткам Горы ў Аршанскім павеце.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Друцкіх, сын Івана Пуцяты.
Меў 5 сыноў:
- Юры і Дзьмітры ў час бітвы на Вядрошы 1500 году трапілі ў маскоўскі палон (у Дзьмітрыя застаўся сын Фёдар)
- Міхайла і Аляксандар (Алелька) памерлі па 1499 годзе, не пакінуўшы нашчадкаў
- Іван Дуда (каля 1460 — каля 1515) валодаў маёнткам Дудаковічы каля Друцку, ад якога яго сыны часам называліся князямі Дудакоўскімі[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 61.
- ^ а б в г Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. (белар.) / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 45. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ^ Насевіч В. Друцкія-Горскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 601.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4