Выдавецкая справа
Выгляд
(Пасля перасылкі з Выдавец)
Выдавецкая справа — від чалавечай дзейнасці, адгалінаванне эканомікі, якое спецыялізуецца на падрыхтоўцы, стварэнні і масавым распаўсюджванні друкаванай, музычнай прадукцыі і іншых відаў кантэнту.
Першапачаткова выдавецкая справа была звязана з друкаваннем і распаўсюджваннем кніг, часопісаў, брашур, газет, буклетаў, мастацкіх альбомаў, нотных выданняў, візітак і паштовак.
Са з’яўленнем лічбавых інфармацыйных сістэм і Інтэрнэта маштабы выдавецкай дзейнасці пашырыліся і цяпер уключаюць электронныя рэсурсы, такія як, электронныя версіі кніг і перыядычных выданняў, а таксама вэб-сайты, блогі, даведкавыя сістэмы на электронных носьбітах, аўдыё-, відэадыскі, касеты, камп’ютарныя гульні.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выдавецкая справа