Нямецкая імпэрыя
Колішняя дзяржава Нямецкая імпэрыя лац. Niamieckaja imperyja па-нямецку: Deutsches Reich | |||||
| |||||
Дэвіз | Gott mit uns | ||||
---|---|---|---|---|---|
Гімн | Гімн Нямецкай Імпэрыі | ||||
| |||||
1 студзеня 1871[1] — 9 лістапада 1918 | |||||
Кароткая назва | Нямеччына | ||||
Сталіца | Бэрлін | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Афіцыйная рэлігія | лютэранства, рэфармацтва[d] і каталіцтва | ||||
Этнахаронім | német, גרמני і German | ||||
Супольныя граніцы | Расейская імпэрыя, Аўстра-Вугоршчына, Трэцяя француская рэспубліка[d], Швайцарыя, Данія, Нідэрлянды, Бэльгія і Люксэмбург | ||||
Форма ўраду | фэдэральная манархія[d] і канстытуцыйная манархія | ||||
Заканадаўчы орган | Райхстаг[d] | ||||
Сябра ў | Цэнтральныя дзяржавы і Аўстра-германскі дагавор[d] | ||||
Насельніцтва |
| ||||
Валюта | нямецкая залатая марка[d] | ||||
Кіраўніцтва дзяржавы | |||||
кароль Прусіі[d] | Вільгэльм I Гогенцолерн[d], Фрыдрых III Гогенцолерн[d] і Вільгельм II | ||||
Гісторыя | |||||
Удзел у канфліктах | Battle of the Lys[d] | ||||
Артыкул сэрыі | ||||||||||
Гісторыя Нямеччыны | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тэмы | ||||||||||
Раньняя гісторыя | ||||||||||
Сярэднявечча | ||||||||||
Раньні Новы час | ||||||||||
Аб’яднаньне | ||||||||||
Нямецкі райх | ||||||||||
|
||||||||||
Сучаснасьць | ||||||||||
|
||||||||||
Няме́цкая імпэ́рыя (па-нямецку: Deutsches Kaiserreich) — афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1918 гадох. Фармальна пасьля паразы ў Першай сусьветнай вайне яна працягвала называцца імпэрыяй. У 1933 годзе дзяржава была пераназваная ў Нямецкі Райх (па-нямецку: Deutsches Reich), а ў 1943 годзе была пераназваная ў Вяліканямецкі Райх (па-нямецку: Grossdeutsches Reich) і спыніла існаваньне ў траўні 1945 году. Цяпер гістарычную назву «Нямецкая імпэрыя» адносяць да пэрыяду 1871—1918 гг. (што суадносіцца да тэрміну нямецкае гістарыяграфіі Deutsches Kaiserreich). Гэткія тэрміны, як Сьвятая Рымская імпэрыя, Ваймарская рэспубліка і Нямецкі Райх, збольшага ня тычацца гэтага пэрыяду.
Заснавальнікамі Нямецкае імпэрыі лічацца Ота фон Бісмарк і Вільгельм I Гагэнцолерн. Зрэдчас яе называюць і «Другім райхам».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1870 годзе пачалася Франка-пруская вайна. Канцлер Прусіі Ота фон Бісмарк і кароль Вільгельм I спадзяваліся ў выніку вайны аб’яднаць Нямеччыну і падарваць магутнасьць Францыі. Францускі імпэратар Напалеон III імкнуўся не дапусьціць такога аб’яднаньня і захаваць эўрапейскую гегемонію Францыі. Войскі Паўночнанямецкага саюзу атрымалі поўную перамогу. 18 студзеня 1871 году ў Вэрсалі Бісмарк і Вільгельм I абвясьцілі пра стварэньне Нямецкай імпэрыі. Да імпэрыі хутка далучыліся дзяржавы, якія не ўваходзілі ў склад Паўночнанямецкага саюзу — Баварыя і іншыя паўднёвагерманскія краіны. Аўстрыя часткай Нямеччыны ня стала. Пяць мільярдаў франкаў, якія французы выплацілі немцам у якасьці кантрыбуцыі, сталі трывалым фундамэнтам для нямецкай эканомікі.
Пасьля сьмерці Вільгельма I ў 1888 годзе на сталец уступіў сьмяротна хворы Фрыдрых III. Другі імпэратар валадарыў толькі 99 дзён.
Пасьля сьмерці Фрыдрыха на сталец узышоў ягоны сын Вільгельм II. Незадоўга да яго ўваходжаньня на сталец, Нямеччына абзавялася калёніямі ў Афрыцы і Азіі (Тога, Камэрун, Нямецкая Паўднёва-Заходняя Афрыка, порт Цындао), быў заключаны ваенны саюз з Аўстрыяй і Расеяй (Расея неўзабаве выйшла з саюзу) супраць Францыі і Ангельшчыны, былі павялічаны армія і флёт. У той жа час быў уведзены прагрэсіўны падаходны падатак (стаўка падатку залежыць ад прыбытку, і павялічваецца разам з прыбыткамі).
9 лістапада 1918 году ў Нямеччыне пачалася рэвалюцыя, у выніку якой манархія была зрынута, і Вільгельм вымушаны быў бегчы ў Нідэрлянды.
Урад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па канстытуцыі прэзыдэнцтва належала прускаму каралю, які карыстаўся тытулам нямецкага імпэратара. Права ўдзелу ў заканадаўчых пытаньнях імпэратар меў толькі ў якасьці прускага караля. Імпэратару належала права абвяшчэньня законаў; але так, як ён згодна канстытуцыі ня меў нават прытрымліваючага veto, дык гэтае права зьяўлялася простай фармальнасьцю. Імпэратар меў, аднак, шырокія паўнамоцтвы выдаваць свае распараджэньне. У выпадках, калі грамадзтву пагражае небясьпека ў ваенны ці мірны час, імпэратар меў паўнамоцтвы абвяшчаць любую частку імпэрыі (за выняткам Баварыі) у аблогавым становішчы.
Імпэратар меў права прызначаць ці звальняць усіх галоўных імпэрских службовых асобаў, пачынаючы з канцлера. Імпэрскі канцлер зьяўляўся галоўным органам выканаўчай улады і адразу адзінай асобаю, адказнаю перад саюзнаю радаю й райхстагам за ўсе дзеяньні гэтай улады. Акрамя самога райхсканцлера, у Нямецкай імпэрыі не існавала ніякіх міністраў. Замест іх існавалі падначаленыя райхсканцлеру дзяржаўныя сакратары, якія старшынствавалі ў імпэрскіх ведамствах (ням. Reichsämter). Так зьявіліся Reichseisenbahnamt, Reichspostamt, Reichsjustizamt, Reichsschatzamt, кіраваньне Эльзасу-Лятарынгіі, зьнешне- і ўнутрыпалітычныя ведамствы, Reichsmarineamt і Reichskolonialamt.
Заявы пра працягненьне існаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1985 году ад розных групаў і асобных людзей, якіх разам называюць Упаўнаважаны імпэрскі Ўрад (па-нямецку: Kommissarische Reichsregierung), сталі чутныя заявы пра тое, што Нямецкая Імпэрыя працягвае сваё існаваньне ў даваенных межах, а гэтыя арганізацыі — нямецкі ўрад[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Huber E. R. Deutsche Verfassungsgeschichte seit 1789 (ням.) — 1957.
- ^ «Reichsführerschein» im Thurgau nicht gültig, Tages-Anzeiger (ням.)