Гарбата
Гарба́та (лац. herba theae — зельле чаю), чай (кіт. 茶 — «ча») — вечна зялёная расьліна зь віду камэлія, якая паходзіць з паўднёва-ўсходняй Азіі, а таксама духмяны напой, які звычайна атрымліваюць шляхам заліваньня гарачай вадой або кіпенем высушанага лісьця гэтай расьліны. Пасьля вады, гарбата зьяўляецца найбольш шырока спажываным напоем у сьвеце. Яна мае зьлёгку горкі і вязкі водар[1].
Гарбата паўстала ў Кітаі ў якасьці лекавага напою[2]. У Эўропе яна стала ўпершыню вядома дзякуючы партугальскім сьвятарам і купцам, якія пабывалі ў Кітаі ў XVI стагодзьдзі. Гарбата набыла асаблівую папулярнасьць у Вялікабрытаніі, дзе ўжо ў XVII стагодзьдзі стала самым папулярным напоем. Брытанцы пачалі вырошчваць чайную расьліну ў Індыі, каб павялічыць канкурэнцыю з кітайскай манаполіяй на прадукт.
Гарбата, як вядома, мае розныя станоўчыя характарыстыкі ўплыву на здароўе чалавека[3]. Апошнія дасьледаваньні паказваюць, што зялёная гарбата можа дапамагчы паменшыць рызыку сардэчна-судзінкавых захворваньняў і некаторых формаў раку, спрыяе здароўю паражніны рота, зьніжае крывяны ціск, дапамагае кантраляваць вагу, палепшыць антыбактэрыйную дзейнасьць, забясьпечвае абарону ад сонечнага ўльтрафіялетавага сьвятла, і падвышае мінэральную шчыльнасьць касьцяной тканіны.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвежапрыгатаваная гарбата ўтрымлівае 4% кафэіну і тэабраміну, 18% дубільных рэчываў — танінаў і катэхінаў, якія разам з пэкцінам зьвязваюць у кішачніку халестэрын і солі цяжкіх мэталаў ды замінаюць іх усмоктваньню ў кроў. Бясшкоднае спажываньне гарбаты на дзень складае чайную лыжку (10 грамаў) на шклянку кіпеню (200 мілілітраў). Чорная гарбата пачынае адмоўна ўплываць на абмен рэчываў пасьля 2 дзён настойваньня, бо вырастае колькасьць кафэіну і пурынавых злучэньняў[4].
Уплыў на здароўе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Комплекснае гаючае ўзьдзеяньне звычайна зьяўляецца мяккім і спэцыфічнымі, то бок вядзе да агульнага паляпшэньня стану здароўя, да паляпшэньня адаптацыйных здольнасьцяў і здольнасьці супраціву арганізму, да павелічэньня працягласьці жыцьця. Пры ўжываньні напой павінен быць ня вельмі дужым, асабліва пры некаторых захворваньнях, і павінен быць цёплым, а не гарачым, бо такім чынам ён лепей засвойваецца. Аднак, у экстрэмальных сытуацыях, як то пры атручваньнях, доза і крэпасьць гарбаты могуць быць павялічаныя. У лекавых мэтах гарбату піць лепш усяго за 20—30 хвілінаў перад або пасьля ежы.
Гарбата зьмяшчае вялікую колькасьць біялягічна актыўных хімічных рэчываў, у тым ліку фляваноіды, амінакісьлі, вітаміны, кафэін і некалькі поліцукрыдаў. Як мяркуецца зялёная і чорная гарбата зьмяншае рызыку захворваньня на рак, а таксама скарачае рызыку сардэчна-судзінкавых захворваньняў[5].
Нэгатыўныя наступствы чаяваньня сканцэнтраваны вакол спажываньня цукру, які выкарыстоўваецца дзеля падсаладжэньня гарбаты. Ужываньне вялікай колькасьці цаглянай гарбаты можа прывесьці да флюарозу[6].
Нядаўна былі праведзены шматлікія эпідэміялягічныя дасьледаваньні, дзеля выяўленьня наступстваў спажываньня зялёнай гарбаты да рызыку захворваньня на рак. Гэтыя дасьледаваньні паказалі, што зялёная гарбата мае значны ахоўны эфэкт супраць раку паражніны рота, глоткі, стрававода, падкарэннай залозы, органаў страваваньня, падстраўнікавай залозы, мачавіку, скуры, лёгкіх, тоўстай кішкі, малочнай залозы, печані, а таксама спрыяе памяншэньню рызыкі мэтастазаў рака і рэцыдываў[5].
Проціпаказаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варта пазьбягаць піцьця гарбаты пры язвавай хваробе страўніка і 12-перснай кішкі, хранічным гастрыце з павышанай кіслотнасьцю, глаўкоме, падагры і артэрыяльнай гіпэртаніі. Таксама карысна ўстрымлівацца ад піцьця моцнай гарбаты перад сном і ва ўзбуджаным стане[4].
Гатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Традыцыйным мэтадам заварваньня гарбаты зьяўляецца закідваньне чайных лістоў непасрэдна ў імбрычак для запаркі ці адразу ў кубачак, пасьля чаго ёмістасьць заліваецца кіпенем. Празь некалькі хвілінаў пасьля таго як ёмістасьць настоецца, лісьце звычайна выдаляецца часьцей за ўсё фільтрацыі гарбаты. Насычанасьць напою варта вар’іраваць, зьмяняючы колькасьць чайнага лісьця, не зьмяняючы часу выстойваньня.
Большасьць з чайных лісьцяў зялёнай гарбаты павінны настойвацца ў кіпені каля двух-трох хвілінаў, хоць некаторыя зь відаў гарбаты патрабуюць цэлых дзесяць хвілінаў, а іншыя ўсяго толькі 30 сэкундаў.
Колькасьць лісьця на вызначаную колькасьць вады адрозьніваецца ад віду гарбаты, аднак асноўным рэцэптам зьяўляецца чайная лыжка чайнага лісьця зь невялікай шапкай (каля 5 мл) для шклянцы вады (200—240 мл). Больш моцныя гарбата, як то асам, п’ецца з малаком і рыхтуюцца зь вялікай колькасьцю лісьця, а больш вытанчаныя сорты, як то дарджылінг, рыхтуюцца зь некалькі меншай колькасьцю лісьця, бо пры павелічэньні моцнасьці губляецца асаблівы водар такіх сортаў.
Лепшая тэмпэратура для заварваньня гарбаты залежыць ад ягонага тыпу. Гарбата, якая мае малы пэрыяд акісьленьня ці яго ўвогуле ня мае, як то зялёная ці белая гарбата, лепш за ўсё гатуецца пры больш нізкіх тэмпэратурах, паміж 65 і 85 °С, у той час як гарбату з больш працяглым пэрыядам акісьленьня варта заварваць пры больш высокіх тэмпэратурах каля 100 °C. Больш высокія тэмпэратуры неабходныя дзеля стварэньню складаных духмяных фэнольных малекулаў гарбаты. Акрамя таго, кіпячэньне памяншае ўтрыманьне растворанага кіслароду ў вадзе, які рэагуе з фэнольнымі малекуламі і зьніжае іхную актыўнасьць у якасьці антыаксідантаў. Дадатковай перавагай кіпячэньня вады зьяўляецца стэрылізацыі вады[7][8].
Пакаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чайныя пакуначкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1907 годзе амэрыканскі купец Томас Саліван пачаў распаўсюджваць чайнае лісьце ў невялікіх мяшочках, вырабленых з кітайскага шоўку са шнурком. Спажыўцы заўважылі, што такія мяшочкі можна ня проста навыцярушваць у ёмістасьць гатаваньня гарбаты, але ў такім выглядзе закідваць у кубачак. Аднак патэнцыял гэтага мэтаду пакаваньня ня быў цалкам рэалізаваны. Пазьней, падчас Другой сусьветнай вайны, чай пачаў нармірвацца ў Вялікабрытаніі. У 1953 годзе, ужо пасьля сканчэньня пэрыяду нармаваньня чаю, брытанская кампанія Тэтлі выпусьціла чайныя лісты пакаваныя ў пакуначкі, што мела імгненны посьпех.
Гарбатнае лісьце пакуюць у невялікі канвэрт, які звычайна вырабляецца з паперы, вядомы як чайны пакуначак. Выкарыстаньне чайных пакуначкаў ёсьць лёгкай і зручнай справай, што робіць іх папулярнымі для многіх людзей сёньня. Аднак выкарыстаньне такіх пакуначкаў мае нэгатыўныя аспэкты. Чай, якім напаўняецца пакуначкі, звычайна зьяўляецца чайным пылам, то бок самымі дробнымі часьцінкамі лісьця, атрыманымі пры сартаваньні лісьця больш высокай якасьці. Тым ня менш, гэта не адносіцца да ўсіх марак гарбаты. Некаторыя прыхільнікі гарбаты лічаць, што мэтад заварваньня напою з пакуначка забясьпечвае зьніжаны густ. Папера, якая выкарыстоўваецца для стварэньня пакуначка, таксама можа паўплываць на смак гарбаты, што можа адцягнуць увагу ад уласнага водару напою.
Чай на вагу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чайнае лісьце спакаванае ў папяровы мяшок ці іншай кантэйнэр, часьцяком лісьце ўсыпваецца ўва вакуўмнае алюмінаванае пакаваньне дзеля захаваньня сьвежасьці падчас захоўваньня і рэалізацыі ў розьнічным гандлі. Дзякуючы гэтаму пакаваньню колькасьць лісьцяў можа кантралявацца, дазваляючы спажыўцу варыць пажаданы слабейшую ці мацнейшую гарбату. Аднак спосаб заварваньня не такі зручны ў параўнаньні з чайнымі пакуначкамі. Да таго ж, пры такім гатаваньні адразу ў кубачках лісьце будзе плаваць у ёмістасьці. Лісьце, аднак, можна сцэджваць пры заліваньні гарбаты ў іншую ёмістасьць для спажываньня.
Выраб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віды гарбаты ў залежнасьці ад спосабу апрацоўкі чайнага лісьця: жоўтая, зялёная, чорная і чырвоная. Для атрыманьня чорнай гарбаты лісьце падвяргаюць завяльваньню і фэрмэнтацыі. Для атрыманьня зялёнай — не[4]. Выраб гарбаты з чайнага ліста звычайна ўключае ў сябе наступныя крокі:
- вяленьне пры тэмпэратуры 32—40 °C на працягу 4—8 гадзінаў, пры якім чайны ліст губляе частку вільгаці і мякчэе;
- неаднаразовае скручваньне ўручную або на ролерах, пры якім выдзяляецца частка соку;
- фэрмэнтатыўнае акісьленьне, звычайна называнае фэрмэнтацыяй, якое дазваляе зьмесьціву ліста крухмалу распасьціся на цукры, а хлярафілу — на дубільныя рэчывы;
- сушка пры тэмпэратуры 90—95 °C для чорнай гарбаты і 105 °C для зялёнай гарбаты, якая спыняе акісьленьне і зьніжае вільготнасьць гарбаты да 3—5%;
- рэзаньне (акрамя суцэльналіставых відаў);
- сартаваньне паводле памеру;
- магчымая дадатковая апрацоўка і занясеньне дадаткаў;
- пакаваньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ody, P. Complete Guide to Medicinal Herbs. — New York, NY: Dorling Kindersley Publishing, 2000. — С. 48. — ISBN 0-7894-6785-2
- ^ Mary Lou Heiss; Robert J. Heiss (23 March 2011). The Story of Tea: A Cultural History and Drinking Guide. Random House. p. 31. ISBN 978-1-60774-172-5.
- ^ Гарбата й кава шмат у чым станоўча ўплываюць на здароўе. Радыё Свабода
- ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Гарбата і кава — напоі не для хворых // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Khan, Naghma, Mukhtar, Hasan (July 2007). Tea polyphenols for health promotion. Life Sciences 81 (7): 519—533. doi:10.1016/j.lfs.2007.06.011. PMC 3220617. PMID 17655876.
- ^ Skeletal Fluorosis Due to Excessive Tea Drinking. New England Journal of Medicine.
- ^ Evaporation of waste wash water. RGF Environmental Group, Inc.
- ^ Groundwater Quality. U.S. Geological Survey