10 студзеня
Выгляд
(Пасля перасылкі з 10.1)
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
10 студзеня — дзесяты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 49 да н.э.: Юлій Цэзар перайшоў цераз раку Рубікон — пачатак Грамадзянскай вайны ў Рымскай дзяржаве.
- 236: Пачатак пантыфікату Фабіяна, 20-га Папы Рымскага (236—250).
- 475: Васіліск абвешчаны імператарам Усходняй Рымскай імперыі супраць Зянона.
- 1072: Нарманскі герцаг Апуліі Роберт Гвіскар захапіў Палерма, які належаў арабам.
- 1697: Каманда галандскага капітана Вільяма дэ Вламінга падышла да заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі.
- 1833: Вільгельм Рыхард Вагнер выступае са сваёй першай сімфоніяй (у Лейпцыгу).
- 1863: У 6 гадзін раніцы ў Лондане пачало працаваць першае ў свеце метро.
- 1897: Пачаўся 1-ы Усерасійскі перапіс насельніцтва.
- 1918: Расійская дзяржава стала называцца Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай (РСФСР).
- 1946: Адкрылася першая сесія Генеральнай Асамблеі ААН.
- 1972: У вёсцы Вязынка адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.
- 1989: Пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1597: Пётр Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай (пам. 1.12.1647).
- 1883: Аляксей Талстой, рускі пісьменнік (пам. 23.2.1945).
- 1890: Ільдэфонс Бобіч, беларускі каталіцкі святар, пісьменнік, перакладчык (пам. 28.4.1944).
- 1895: Фрыц Шахермайр, аўстрыйскі гісторык (пам. 26.12.1987).
- 1896: Георгій Лаўроў, беларускі архітэктар (пам. 1967).
- 1903: Вальдэмар Вялі, эстонскі барэц вольнага стылю, алімпійскі чэмпіён
- 1913: Мехмет Шэху, албанскі дзяржаўны дзеяч.
- 1934: Леанід Краўчук, першы прэзідэнт Украіны (пам. 10.5.2022).
- 1938: Дональд Кнут, амерыканскі матэматык, адмысловец у галіне інфарматыкі.
- 1905: Таццяна Бірыч, беларускі афтальмолаг, доктар медыцынскіх навук.
- 1922: Эстэр Мягі, эстонскі кампазітар.
- 1949: Джордж Форман, амерыканскі баксёр.
- 1994: Фейт Кіп’еган, кенійская лёгкаатлетка.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 681: Агафа, Папа Рымскі з 678 г.
- 976: Іаан I Цымісхій, візантыйскі імператар.
- 1645: Уільям Лод, архібіскуп Кентэрберыйскі.
- 1684: Крыштаф Жыгімонт Пац, вялікі канцлер літоўскі (нар. 1621).
- 1276: Рыгор Х (Тэбальда Вісконці), Папа Рымскі з 1271 (нар. 1210).
- 1321: Марыя Брабанцкая, каралева Францыі.
- 1862: Сэмуэль Кольт, амерыканскі вынаходнік (нар. 19.7.1814).
- 1904: Жан-Леон Жэром, французскі мастак.
- 1926: Эйна Лейна, фінскі пісьменнік
- 1957: Габрыела Містраль, чылійская паэтэса (нар. 7.4.1889).
- 2007: Карла Понці, італьянскі кінапрадзюсар.
- 2023: Джэф Бэк, брытанскі рок-музыкант, гітарыст.
- 2023: Канстанцін II, апошні кароль Грэцыі.
- 2024: Ірына Васілеўна Назімава, беларускі мастацтвазнавец