Автобизнес
«Автобизнес» | |
---|---|
Тып | газета |
Автобизнес (раней Автобизнес-weekly, бел.: Аўтабізнэc-weekly, літаральна «Аўтабізнэс-тыднёвік») — былое беларускае аўтамабільнае выданне. Газета выдавалася з лютага 1993 года да снежня 2018 года[1]. Да лістапада 2023 года працягвала дзейнасць у фармаце інтэрнэт-партала.
Газета
[правіць | правіць зыходнік]Першы нумар выйшаў 11 лютага 1993 года.
Асноўная тэматыка газеты — размяшчэнне рэкламы, як прыватнага характару (купля продаж аўто/запчастак/гаражоў і да т.п.), так і камерцыйнай рэкламы (выкананне розных работ і да т.п.). Таксама размяшчала на сваіх старонках тэсты і агляды аўта і мотатэхнікі (як новых, так і карыстаных), артыкулы прысвечаныя мота- і аўтаспорту, узаемадачыненням з ДАІ, мытняй і іншымі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі адносна аўтамабільнай тэматыкі, рабіліся агляды працы розных аб’ектаў, якія часта выкарыстоўваюцца аўтааматарамі (напрыклад, АЗС), рэдакцыя адказвала на пытанні па лістах чытачоў.
- Заснавальнік:ЗАТ «Аварыйны сэрвіс для аўтааматараў»
- Выдавец: ЗАТ «Аварыйны сэрвіс для аўтааматараў»
- Тыраж газеты — 30 000 асобнікаў.
- Фармат аднаго нумара — 128 аркушаў.
Выдавалася ў Мінску штотыдзень па чацвяргах. Распаўсюджвалася праз шапікі «Белсаюздрук», па падпісцы, а таксама ў іншых месцах (супермаркеты, і г.д.). Мова — пераважна руская.
У інтэрнэце
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе на базе газеты «Аўтабізнес» з’явіўся інтэрнэт-партал abw.by[2]. Калі існаваў паралельна з газетай, была магчымасць сцягваць свежыя нумары з сайта.
У лістападзе 2023 года на партале быў апублікаваны адкрыты ліст уласнікаў выдання, у якім паведамлялася аб спыненні працы. Апошнія матэрыялы былі апублікаваныя 19 лістапада[3]. З 20 лістапада інфармацыя на сайце abw.by больш не абнаўляецца[4].
17 студзеня 2024 года партал ABW.BY певедаміў, што аднаўляе сваю працу са з'яўленнем новых заснавальнікаў[5][6].
Зноскі
- ↑ Автобизнесу – 30 лет! Летопись в лицах (руск.). abw.by (11 лютага 2023). Праверана 11 лютага 2023.
- ↑ Новый поворот, и мотор ревет! Как ABW.BY двигает Автобизнес (руск.). abw.by (2 верасня 2019). Праверана 11 лютага 2023.
- ↑ "ABW.BY: вместо эпилога"(руск.). abw.by. 2023-11-19. Праверана 2024-01-04.
- ↑ "Автомобильный портал Abw.by остановил свою работу"(руск.). onliner.by. 2023-11-20. Праверана 2024-01-04.
- ↑ Портал ABW вновь запускает новостную ленту
- ↑ Белорусский портал об автомобилях ABW.BY возобновил работу – что произошло //Точка BY