Mosaic
Mosaic | |
---|---|
Тып | браўзер |
Распрацоўшчык | Нацыянальны цэнтр суперкамп’ютарных праграм (NCSA) |
Напісана на | C[1] |
Аперацыйная сістэма | Windows, Unix, AmigaOS[d], Classic Mac OS[d] і OpenVMS[d] |
Першы выпуск | студзень 1993 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Сайт |
ncsa.illinois.edu/enabli… mosaic.mcom.com |
NCSA Mosaic — адзін з першых шырока даступных вэб-браўзераў, які адыграў важную ролю ў папулярызацыі Сусветнага павуціння і Інтэрнэту ўвогуле. Падтрымліваў некалькі інтэрнэт-пратаколаў, напрыклад, HTTP, FTP і Gopher. Яго папулярнасці спрыялі інтуітыўны інтэрфейс, надзейнасць і простая ўстаноўка.[2] Mosaic — гэта першы браўзер, які адлюстроўваў выявы разам з тэкстам, а не ў асобным акне.[3] Яго часта называюць першым графічным вэб-браўзерам, аднак насамрэч да яго існавалі менш вядомыя WorldWideWeb, Erwise[4] і ViolaWWW.
Mosaic быў распрацаваны ў Нацыянальным цэнтры суперкамп’ютарных праграм (англ.: National Center for Supercomputing Applications, скарочана NCSA)[3] пры Універсітэце Ілінойса ў 1992 годзе. NCSA выпусціла яго ў 1993 годзе.[5]
З 1995 года Netscape Navigator паступова захопліваў рынак. У выніку гэтага ў Mosaic засталася толькі нязначная частка карыстальнікаў. NCSA спыніла распрацоўку і падтрымку браўзера 7 студзеня 1997 года.[6]
Microsoft атрымала ліцэнзію на выкарыстанне зыходнага кода Mosaic пры стварэнні Internet Explorer у 1995 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ ftp://ftp.ncsa.uiuc.edu/Web/Mosaic/Unix/source/old/ Праверана 9 чэрвеня 2009.
- ↑ Andreessen, Marc. Mosaic – The First Global Web Browser (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2007. Праверана 16 снежня 2006.
- ↑ а б Berners-Lee, Tim. What were the first WWW browsers? (англ.). World Wide Web Consortium. Праверана 15 чэрвеня 2010.
- ↑ Holwerda, Thom. The World's First Graphical Browser: Erwise (англ.). OSNews (3 сакавіка 2009). Праверана 2 чэрвеня 2009.
- ↑ Vetter, Ronald J.. Mosaic and the World-Wide Web (англ.). North Dakota State University (1 кастрычніка 1994). Архівавана з першакрыніцы 24 August 2014. Праверана 20 November 2010.
- ↑ Exhibits – Internet History – 1990's (англ.). Computer History Museum (2006). Праверана 16 снежня 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)