Перайсці да зместу

Німфаліды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Nymphalidae)
Німфаліды

Паўлінава вока (Inachis io)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nymphalidae Raf., 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117276
NCBI  33415
EOL  876
FW  135150

Німфаліды (Nymphalidae) — сямейства лускакрылых.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Матылькі сярэдніх памераў. Крылы ў размаху 25-180 мм, у большасці — 50-80 мм. Крылы шырокія, іх вонкавы край часта з вуглаватымі выступамі ці шчарбінамі. Афарбоўка пераважна пярэстая і яркая. Ніжні бок крылаў часта заступніцкай афарбоўкі, часам пераймае малюнкам сухое лісце і іншыя сухія раслінныя парэшткі.