Перайсці да зместу

Oracle

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Oracle Corporation)
Oracle
Тып дэлаверская карпарацыя[d][1]
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа[2]
Заснаванне 16 чэрвеня 1977
Заснавальнікі Larry Ellison[d], Bob Miner[d] і Ed Oates[d]
Краіна
Адрас
Галіна information technology consulting[d] і распрацоўка праграмнага забеспячэння[d]
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне[4], API management[d], relational database management system[d] і database management system[d]
Уласны капітал
  • 5,24 млрд $ (31 мая 2021)[5]
Абарот
  • 50 млрд $ (2022)[6]
Аперацыйны прыбытак
  • 13,1 млрд $ (2022)[6]
Чысты прыбытак
  • 8,5 млрд $ (2022)[6]
Актывы
  • 131 млрд $ (31 мая 2021)[5]
Капіталізацыя
  • 217 млрд $ (1 лютага 2022)[7]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 132 000 чал. (31 мая 2021)[5]
Даччыныя кампаніі Sun Microsystems, Oracle Corporation UK[d], Oracle (Israel)[d], Oracle (Canada)[d], Oracle (India)[d], JD Edwards[d] і Oracle France[d]
Сайт oracle.com (англ.)

Oracle (Oracle Corporation) — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная карпарацыя. Станам на 2020 год была трэцяй па даходах IT-кампаніяй у свеце.[8] Уваходзіць у спіс Forbes Global 2000, станам на 2023 год займала ў ім 80 месца. [9] Oracle займаецца выпускам сістэм кіравання базамі даных, воблачнымі вылічэннямі і праграмнага забеспячэння для бізнеса, такога як ERP- і CRM-сістэмы. Найбольш вядомы прадукт кампаніі — Oracle Database, які кампанія выпускае з моманту свайго заснавання. З 2008 года карпарацыя засвоіла выпуск інтэграваных апаратна-праграмных комплексаў, а з 2009 года ў выніку паглынання Sun Microsystems стала вытворцам сервернага абсталявання, да гэтага кампанія выпускала выключна праграмнае забеспячэнне.

Кампанія была заснавана ў 1977 годзе пад назвай Software Development Laboratories. Сучасную назву атрымала ў 1995. Лары Элісан — сузаснавальнік, генеральны дырэктар у перыяд з 1977 года па 2014 год, найбуйнейшы акцыянер (25 % станам на 2014 год). Падраздзяленні карпарацыі размешчаны больш чым у 145 краінах. Станам на 2019 год налічвала 136 тыс. супрацоўнікаў. Раней штаб-кватэра карпарацыі размяшчалася ў Каліфорніі, ЗША, аднак у снежні 2020 было абвешчана, што штаб-кватэра пераедзе ў Осцін, штат Тэхас.[10]

Зноскі

  1. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  2. https://www.nyse.com/quote/XNYS:ORCL Праверана 1 снежня 2014.
  3. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 7 чэрвеня 2020.
  4. National Software Reference Library
  5. а б в Oracle Annual Report 2021 SEC 10-K
  6. а б в Form 10-K — 2023.
  7. Forbes Oracle (ORCL) Stock Key Data
  8. The World's Biggest Public Companies, Software/Programming. Forbes. Праверана 14 студзеня 2020.
  9. The Global 2000 2023 (англ.). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2024. Праверана 7 лютага 2024.
  10. Li, Roland (December 11, 2020). "Oracle to move headquarters from California to Austin, in latest loss for Silicon Valley". San Francisco Chronicle. Праверана February 13, 2023.