Перайсці да зместу

Фан Вэньпэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з W.P.Fang)
Фан Вэньпэй
кіт.: 方文培
Дата нараджэння 12 снежня 1899(1899-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1983(1983-11-30) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар
Сістэматык жывой прыроды
Wen Pei Fang на Віківідах
Старонка на Віківідах

Фан Вэньпэй (кіт. 方文培, піньінь Fāng Wénpéi; 18991983) — кітайскі батанік, спецыяліст па сістэматыцы сямейства Ружавыя (Rosaceae) і роду Рададэндран (Rhododendron).

Фан Вэньпэй нарадзіўся 12 снежня 1899 года ў горадзе Чжунсянь  (руск.) на ўсходзе правінцыі Сычуань, пачатковую адукацыю атрымліваў там жа. Затым, з 1921 года, вучыўся ў Нацыянальным Паўднёва-Усходнім універсітэце ў Нанкіне. У 1927 годзе некаторы час працаваў асістэнтам у біялагічнай лабараторыі кітайскага навуковага таварыства, затым адправіўся на экспедыцыю па Сычуані. У 1928 годзе Фан падарожнічаў па гарах Эмэйшань, з 1929 па 1932 здзейсніў яшчэ некалькі экспедыцый па заходнім Кітаі.

У 1935—1937 Фан вывучаў батаніку ў Эдынбургскім універсітэце, пасля чаго абараніў там дысертацыю на суісканне ступені доктара філасофіі. Яна прадстаўляла сабой манаграфію кітайскіх прадстаўнікоў сямейства кляновыя (Acereae).

Фан Вэньпэй вярнуўся ў Сычуаньскі ўніверсітэт, з 1939 па 1942 загадваў там кафедрай батанікі.

Памёр 30 лістапада 1983 года ў Чэнду.

Некаторыя навуковыя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Fang W.P. A monograph of Chinese Aceraceae. — 1940. — 346 p.
  • Fang W.P. Icones plantarum Omeiensium. — 1942—1946. — 2 vols.

Некаторыя віды раслін, названыя ў гонар Фан Вэньпэя

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Dorr L. J., Nicolson D. H. Taxonomic Literature : [англ.]. — Ed. 2. — Königstein, 2008. — Suppl. VII: F—Frer. — P. 34—35. — 469 p. — ISBN 978-3-906166-65-0. — doi:10.5962/bhl.title.48631.