Партулак буйнакветны
Партулак буйнакветны | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сумесь рознакаляровых Portulaca grandiflora | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Расліны | |||||||
Аддзел: | Кветкавыя | |||||||
Клас: | Двухдольныя | |||||||
Парадак: | Гваздзікакветныя | |||||||
Сямейства: | Партулакавыя | |||||||
Род: | Партулак | |||||||
Від: | Партулак буйнакветны | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Portulaca grandiflora Hook., 1829 | ||||||||
|
Партулак буйнакветны[1] — від аднагадовых травяністых раслін сямейства Партулакавых (Portulacaceae) родам з Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.
Арэал
У дзікай прыродзе расліна сустракаецца ў Аргенціне, паўднёвай Бразіліі і Уругваі[2][3]. Дэкаратыўна вырошчваецца па ўсяму свету, у тым ліку некалькі разнавіднасцяў сустракаюцца і ў Беларусі[4].
Апісанне
Portulaca grandiflora — гэта невялікая, але хуткарослая расліна вышынёй да 30 см. Тоўстае, ляжачае сцябло нясе падоўжанае лісце даўжынёй 2,5 см и кветкі дыяметрам 2,5-3 см з 5 пялёсткамі. Кветкі бываюць розных адценняў чырвонага, аранжавага, жоўтага, пурпурнага і белага колераў. У большасці гатункаў кветкі адкрыты толькі ў сонечныя дні.
Вырошчванне
Мноства культурных форм было выведзена, каб атрымаць махрыстасць кветак і кветкі іншых колераў[2].
Portulaca grandiflora непатрабавальная расліна. Расце ў любых глебах. Патрабуе сонечнага святла, каб добра расці. Яе мясістыя сцеблы і лісце дапамагаюць ёй супрацьстаяць сонцу і засухе.
Зноскі
- ↑ паводле БЭ ў 18 тамах. Т.12
- ↑ а б Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
- ↑ Germplasm Resources Information Network: Portulaca grandiflora
- ↑ Растения Беларуси