Партулак буйнакветны — невялікая, але хуткарослая аднагадоваятравяністая расліна вышынёй да 30 см. Тоўстае, ляжачае сцябло нясе падоўжанае лісце даўжынёй 2,5 см і кветкі дыяметрам 2,5—3 см з 5 пялёсткамі. Лісце простае, суцэльнае, мясістае. Кветкі бываюць розных адценняў чырвонага, аранжавага, жоўтага, пурпурнага і белага колераў. У большасці сартоў кветкі адкрыты толькі ў сонечныя дні. Плод — каробачка.
Мноства культурных форм было выведзена, каб атрымаць махрыстасць кветак і кветкі іншых колераў[3].
Portulaca grandiflora непатрабавальная расліна. Расце ў любых глебах. Патрабуе сонечнага святла, каб добра расці. Мясістыя сцяблы і лісце расліны дапамагаюць ёй супрацьстаяць залішняму сонечнаму святлу і засусе.