Перайсці да зместу

Партулак буйнакветны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партулак буйнакветны

Сумесь рознакаляровых Portulaca grandiflora
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Portulaca grandiflora Hook., 1829


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20419
NCBI  3583
EOL  595871
GRIN  t:29451
IPNI  699211-1
TPL  kew-2573991
Portulaca grandiflora на клумбе ў Слаўгарадзе

Партулак буйнакветны[1] — від аднагадовых травяністых раслін сямейства Партулакавых (Portulacaceae) родам з Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

Арэал

У дзікай прыродзе расліна сустракаецца ў Аргенціне, паўднёвай Бразіліі і Уругваі[2][3]. Дэкаратыўна вырошчваецца па ўсяму свету, у тым ліку некалькі разнавіднасцяў сустракаюцца і ў Беларусі[4].

Апісанне

Portulaca grandiflora — гэта невялікая, але хуткарослая расліна вышынёй да 30 см. Тоўстае, ляжачае сцябло нясе падоўжанае лісце даўжынёй 2,5 см и кветкі дыяметрам 2,5-3 см з 5 пялёсткамі. Кветкі бываюць розных адценняў чырвонага, аранжавага, жоўтага, пурпурнага і белага колераў. У большасці гатункаў кветкі адкрыты толькі ў сонечныя дні.

Вырошчванне

Мноства культурных форм было выведзена, каб атрымаць махрыстасць кветак і кветкі іншых колераў[2].

Portulaca grandiflora непатрабавальная расліна. Расце ў любых глебах. Патрабуе сонечнага святла, каб добра расці. Яе мясістыя сцеблы і лісце дапамагаюць ёй супрацьстаяць сонцу і засухе.

Зноскі

  1. паводле БЭ ў 18 тамах. Т.12
  2. а б Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
  3. Germplasm Resources Information Network: Portulaca grandiflora
  4. Растения Беларуси

Літаратура

Спасылкі