Перайсці да зместу

Партулак буйнакветны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Portulaca grandiflora

Сумесь рознакаляровых Portulaca grandiflora
Навуковая класіфікацыя
Царства: Расліны
Аддзел: Кветкавыя
Клас: Двухдольныя
Парадак: Гваздзікакветныя
Сямейства: Партулакавыя
Род: Партулак
Від: Portulaca grandiflora
Навуковая назва
Portulaca grandiflora Hook., 1829
ITIS  20419
NCBI  3583
Portulaca grandiflora на клумбе ў Слаўгарадзе

Portulaca grandiflora — від аднагадовых травяністых раслін сямейства Партулакавых (Portulacaceae) родам з Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

Арэал

У дзікай прыродзе расліна сустракаецца ў Аргенціне, паўднёвай Бразіліі і Уругваі[1][2]. Дэкаратыўна вырошчваецца па ўсяму свету, у тым ліку некалькі разнавіднасцяў сустракаюцца і ў Беларусі[3].

Апісанне

Portulaca grandiflora — гэта невялікая, але хуткарослая расліна вышынёй да 30 см. Тоўстае, ляжачае сцябло нясе падоўжанае лісце даўжынёй 2,5 см и кветкі дыяметрам 2,5-3 см з 5 пялёсткамі. Кветкі бываюць розных адценняў чырвонага, аранжавага, жоўтага, пурпурнага і белага колераў. У большасці гатункаў кветкі адкрыты толькі ў сонечныя дні.

Вырошчванне

Мноства культурных форм было выведзена, каб атрымаць махрыстасць кветак і кветкі іншых колераў[1].

Portulaca grandiflora непатрабавальная расліна. Расце ў любых глебах. Патрабуе сонечнага святла, каб добра расці. Яе мясістыя сцеблы і лісце дапамагаюць ёй супрацьстаяць сонцу і засухе.

Зноскі

  1. а б Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
  2. Germplasm Resources Information Network: Portulaca grandiflora
  3. Растения Беларуси

Шаблон:Пачатак артыкулу