Сідра
Сідра лац. Sidra | |||||
польск. Sidra | |||||
У цэнтры вёскі | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Гміна: | Сідра | ||||
Насельніцтва: | 673 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-124 | ||||
Нумарны знак: | BSU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°33′11″ пн. ш. 23°26′55″ у. д. / 53.55306° пн. ш. 23.44861° у. д.Каардынаты: 53°33′11″ пн. ш. 23°26′55″ у. д. / 53.55306° пн. ш. 23.44861° у. д. | ||||
Сідра | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сі́дра (польск. Sidra) — вёска ў Польшчы, на рацэ Сідры. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Саколкі, за 52 км на поўнач ад Беластоку.
Сідра — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і руіны кальвінскага збору, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Землі, на якіх заснавалі Сідру, знаходзіліся ў валоданьні Гаштольдаў, Галоўчынскіх, Валовічаў. У 1560-я гады Яўстах Валовіч заснаваў тут кальвінскі збор. У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Сідры мескія правы.
У 1630 годзе Сідра перайшла ў валоданьне Патоцкіх, якія перабудавалі замак пад палац. У 1704 годзе новыя ўладальнікі мястэчка Шчукі заснавалі тут каталіцкую парафію.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сідра апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. На 1878 год у Сідры было 110 драўляных будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сідру занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сідра абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сідра апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Сідру акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сідра ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сідру Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1878 год — 920 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 673 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замчышча
- Збор кальвінскі (2-я палова XVI ст., захаваліся руіны)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Замчышча
-
Руіны збора
-
Касьцёл
-
Інтэр’ер касьцёла
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Sidra // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 482.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|