Вяйсея
Вяйсея | |||||
лет. Veisiejai | |||||
Возера Ганча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1501 | ||||
Горад з: | 1525 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Лазьдзейскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 119 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1217 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 318 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-67340 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 23.7° у. д.Каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 23.7° у. д. | ||||
Вяйсея | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.veisiejai.lt/ |
Вяйсе́я (лет. Veisiejai) — места ў Летуве, на паўвысьпе возера Ганчы. Цэнтар староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Знаходзіцца за 19 км ад Лазьдзеі.
Вяйсея — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх і касьцёл Сьвятога Юрыя, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Вяйсея[1] (Вяйсеі[2], Вяйсей[3]) утварыўся ад назвы возера, якое знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад места[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.
У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзеньне кірмашоў. У 1526 годзе ў мястэчку збудавалі першы касьцёл. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданьне князёў Масальскіх; у касьцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзэф Масальскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год тут было 63 будынкі. У 1885—1887 гадох у Вяйсеі працаваў афтальмолягам стваральнік эспэранта Людвік Замэнгоф.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вяйсею занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вяйсея апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Вяйсею ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.
-
Касьцёл на Рынку, 1928 г.
-
Палац Агінскіх, 1922 г.
-
Касьцёл і палац, 1922 г.
-
Дом Замэнгофа, каля 1890 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 737 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1673 чал.; 2018 год — 1217 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1817)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Палац Агінскіх (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл Сьвятога Юрыя
-
Касьцёл, званіца
-
Бібліятэка і музэй
-
Парк
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 87.
- ^ Насевіч В. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 505.
- ^ Вяйсей, Radzima.org
- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 246.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 303.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|