Перайсці да зместу

Ігар Мікалаевіч Ясуловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Мікалаевіч Ясуловіч
руск.: Игорь Николаевич Ясулович
Дата нараджэння 24 верасня 1941(1941-09-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 2023(2023-08-19)[1] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Alexey Yasulovich[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, выкладчык, тэатральны педагог, кінасцэнарыст, выкладчык універсітэта
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0946670
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Мікалаевіч Ясуловіч (руск.: И́горь Никола́евич Ясуло́вич; нар. 24 верасня 1941, сяло Рэйнсфельд, Куйбышаўская вобласць — 19 жніўня 2023[2], Масква, Расія) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2001) і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2000).

Продкі бацькі па паходжанні — беларусы. Дзяцінства правёў у горадзе Ізмаіл Адэскай вобласці. У 1962 годзе скончыў акцёрскі і ў 1974 годзе — рэжысёрскі факультэт УДІКа.

З 1962 года — акцёр Эксперыментальнага тэатра-студыі пантамімы («Эктэмім»), у 1964—1994 гадах — Тэатра-студыі кінаакцёра, з 1994 года — Маскоўскага ТЮГа.

У кіно з 1961 года (больш за 320 роляў, першая роля — малады пасажыр цягніка — у фільме «У дарозе»), здымаўся пераважна ў ролях другога плана і эпізодах.

Ігар Ясуловіч — уладальнік унікальнага вядомага голаса, прыгожага тэнаральнага тэмбру, багатага эмацыйнымі адценнямі. Займаўся агучваннем фільмаў і мультфільмаў.

Рэжысёр-пастаноўшчык некалькіх фільмаў.

Сумесна з Аляксандрам Цітэлем выкладаў усваёй майстэрні ў ГІТІСе, на факультэце акцёрскага мастацтва музычнага тэатра. Таксама вёў сваю акцёрскую майстэрню ва УДІК.

Памёр 19 жніўня 2023 года ў Маскве[3].

Зноскі

  1. Умер актер Игорь Ясулович — 2023. Праверана 19 жніўня 2023.
  2. Умер народный артист России Игорь Ясулович (руск.). Российская газета (19 жніўня 2023). Праверана 19 жніўня 2023.
  3. Народны артыст Расіі Ігар Ясуловіч памёр на 82-м годзе жыцця