Перайсці да зместу

Інстытут Пастэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут Пастэра. Будынак музея і пахавальня Пастэра.

Інстытут Пастэра (фр.: Institut Pasteur) — французскі прыватны некамерцыйны навуковы інстытут у Парыжы, які займаецца даследаваннямі ў вобласці біялогіі, мікраарганізмаў, інфекцыйных захворванняў і вакцын. Названы ў гонар знакамітага французскага навукоўца-мікрабіёлага Луі Пастэра, заснавальніка і першага дырэктара інстытута. Інстытут быў заснаваны 4 чэрвеня 1887 года і адкрыты 14 лістапада 1888 года.

З’яўляецца адным з сусветных лідараў у вывучэнні інфекцыйных захворванняў. У Інстытуце Пастэра былі зроблены найважнейшыя адкрыцці, якія прывялі да паспяховай барацьбы супраць такіх вірулентных захворванняў як дыфтэрыя, слупняк, туберкулёз, поліяміэліт, грып, жоўтая ліхаманка і чума. У 1983 годзе тут быў адкрыты вірус імунадэфіцыту чалавека. З 1908 года 8 навукоўцаў інстытута сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў вобласці медыцыны і фізіялогіі.

У 1903—1905 гадах у інстытуце праходзіў стажыроўку хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай анкалогіі, акадэмік Акадэміі Медыцынскіх навук СССР, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР Мікалай Мікалаевіч Пятроў[1].

Зноскі