Ірына Іванаўна Паляшчук
Ірына Іванаўна Паляшчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Ірына Іванаўна Паляшчук (нар. 1 чэрвеня 1948, Масква, РСФСР) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (2000), прафесар (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Планаванне прамысловасці», 1970; аспірантура, 1976).
Працавала на Мінскім аўтамабільным заводзе (1970—1973, эканаміст), Мінскі філіял Навукова-даследчага інстытута эканомікі і кіравання ў аўтамабільнай прамысловасці (1976—1980, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (факультэт маркетынгу і лагістыкі, кафедра лагістыкі і цэнавай палітыкі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: цэнаўтварэнне; лагістыка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2013),
- медаль Францыска Скарыны (2008).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Формирование механизма ценообразования в трансформационной экономике: методология и практика : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.09 : защищена 17.12.1999 : утверждена 17.05.2000 / Полещук Ирина Ивановна. — Минск, 1999.
- Логистика : учебное пособие для студентов специальностей «Коммерческая деятельность», «Маркетинг» / [И. М. Баско и др.]. — Минск, 2007.
- Ценообразование : учебник для студентов экономических специальностей вузов / И. И. Полещук, В. В. Терешина. — Минск, 2001.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Паляшчук Ірына Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 437. Полещук Ирина Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 146. Полещук Ирина Ивановна // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 64—65.