Аляксей Андрэевіч Лузгін
Аляксей Андрэевіч Лузгін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лютага 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1977 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | ВПС |
Гады службы | 1940—1960 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Андрэевіч Лузгін (1 лютага 1920, в. Загараддзе Зарэчна-Талачынскай воласці Сенненскага павета Віцебскай губерні — 10 студзеня 1977, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1946), падпалкоўнік (1956).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 лютага 1920 года ў вёсцы Загараддзе цяпер Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (Беларусь). З 1930 жыў у Маскве. У 1936 годзе скончыў 8 класаў школы. У 1936—1937 гадах працаваў падсобным рабочым на Маскоўскім электромоторном заводзе, у 1937—1939 гадах — нарадчыкам разъяздных брыгад у 1-м Маскоўскім пасажырскім аддзяленні Кастрычніцкай чыгункі. У 1939 годзе скончыў Чыгуначны аэраклуб г. Масквы.
У студзені-снежні 1940 года навучаўся ў Тамбоўскай лётнай школе ГВФ. У арміі са снежня 1940 года. У 1941 годзе скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, да чэрвеня 1942 года быў у ёй лётчыкам-інструктарам. У 1943 годзе скончыў Ваеннае авіяцыйнае вучылішча разведчыкаў ВПС (горад Дащлеканава, Башкірыя).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у красавіку 1943 — маі 1945 — лётчык і камандзір звяна 4-га (з чэрвеня 1943 г. — 98-га гвардзейскага) асобнага разведвальнага авіяцыйнага палка (Цэнтральны і 1-й Украінскі франты). Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны, бітве за Днепр, Корсунь-Шаўчэнкаўскай , Львоўска-Сандамірскай , Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях.
7 сакавіка 1944 года яго самалёт быў збіты зенітнай артылерыяй праціўніка ў раёне вёскі Шастакова (Кацярынапольскі раён Чаркаскай вобласці, Украіна). Апынуўшыся на варожай тэрыторыі, пераапрануўся ў цывільную вопратку і паспрабаваў перайсці лінію фронту. Тройчы трапляў у аблавы на грамадзянскае насельніцтва, але ўсе тры разы збягаў. У выніку апынуўся ў вёсцы Врадзіеўка (Мікалаеўская вобласць, Украіна), якая 28 сакавіка 1944 года была вызвалена нашымі войскамі. Прайшоўшы спецправерку, у канцы мая 1944 года вярнуўся ў свой полк.
За час вайны здзейсніў 106 баявых вылетаў на самалётах Пе-2 і Пе-3біс на аэрафотаразведку ў глыбокі тыл праціўніка, зняў 160 фільмаў, з якіх зманціравана 275 фотасхем і 450 фотапланшэтаў.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года гвардыі старшаму лейтэнанту Лузгіну Аляксею Андрэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС (горад Люберцы Маскоўскай вобласці). Пасля вайны працягваў службу ў страявых частках ВПС (у Прыкарпацкай, Забайкальскай і Паўночнай ваенных акругах); быў камандзірам звяна, намеснікам камандзіра і камандзірам авіяэскадрыллі, намеснікам камандзіраў разведвальных авіяпалкоў. З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік А. А. Лузгін — у запасе.
У лютым-ліпені 1963 года працаваў дырэктарам станцыі дарожнага абслугоўвання, у 1965—1968 гадах — тэхнікам у Навукова-даследчым інстытуце аўтаматыкі.
Жыў у Маскве. Памёр 10 студзеня 1977 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.
Ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза (15.05.1946);
- ордэн Леніна (15.05.1946);
- тры ордэны Чырвонага Сцяга ((15.10.1943; 10.04.1945; 29.05.1945);
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (8.04.1944);
- ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (5.10.1944);
- ордэн Чырвонай Зоркі (30.12.1956);
- медалі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Яго імем названа вуліца ў горадзе Талачын Віцебскай вобласці (Беларусь).
- Яго імем названы самалёт Су-24МР марской авіяцыі Расіі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хорніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд) і інш. — Мн.: БелСЭ. — 654 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Андрэевіч Лузгін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Лётчыкі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Асобы
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Падпалкоўнікі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны