Амедэа Авагадра
Амедэа Авагадра | |
---|---|
Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto | |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1776[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1856[3][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Жонка | Felicita Mazzé[d] |
Род дзейнасці | фізік, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Закон Авагадра |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амедэ́а Авага́дра (граф італ.: Lorenzo Romano Amedeo Carlo Avogadro di Quaregna e Cerreto; 9 жніўня 1776, Турын — 9 ліпеня 1856, Турын) — італьянскі навуковец, фізік і хімік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў юрыдычную адукацыю, затым вывучаў фізіку і матэматыку. Член-карэспандэнт (1804), ардынарны акадэмік (1819), а затым дырэктар аддзялення фізіка-матэматычных навук АН у Турыне. У 1806-19 гадах выкладчык фізікі ўніверсітэцкага ліцэя, у 1820-22 і 1834-50 гадах прафесар Турынскага ўніверсітэта. Навуковыя працы Авагадра прысвечаны розным галінам фізікі і хіміі (электрычнасць, электрахімічная тэорыя, удзельныя цеплаёмістасці, капілярнасць, атамныя аб'ёмы, наменклатура хімічных злучэнняў і інш.). У 1811 годзе Авагадра прапанаваў гіпотэзу, згодна з якой малекулы простых газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў. На аснове гэтай гіпотэзы Авагадра даў фармулёўку аднаго з асноўных законаў ідэальных газаў (закон Авагадра) і спосаб вызначэння атамных і малекулярных мас. Малекулярная гіпотэза Авагадра не была прынятая большасцю фізікаў і хімікаў 1-й паловы 19 ст. Ад імя Авагадра названая ўніверсальная пастаянная (лік Авагадра) — лік малекул у 1 моле ідэальнага газу. Авагадра — аўтар арыгінальнага 4-томнага курсу фізікі, які з'яўляецца першым кіраўніцтвам па малекулярнай фізіцы, які ўключае таксама элементы фізічнай хіміі.
Зноскі
- ↑ а б Авогадро, Амедео // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. I. — С. 16. — 956 с.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в Avogadro, Amedeo, Conte di Quaregna // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 3. — P. 66.
- ↑ а б Авогадро Амедео // Авогадро Амедео / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).