Андэрс Цэльсій
Андэрс Цэльсій | |
---|---|
Anders Celsius | |
Дата нараджэння | 27 лістапада (8 снежня) 1701[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка (6 мая) 1744[1][2][…] (42 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Nils Celsius[d] |
Род дзейнасці | астраном, фізік, матэматык, выкладчык універсітэта, вынаходнік, хімік, метэаролаг |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Жак Касіні |
Вядомыя вучні | Johan Gottschalk Wallerius[d], Jakob Gadolin[d][7] і Pehr Wilhelm Wargentin[d][7] |
Вядомы як | стваральнік шкалы Цэльсія |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андэрс Цэльсій (шведск.: Anders Celsius; 27 лістапада 1701, Упсала, Швецыя — 25 красавіка 1744, Упсала, Швецыя) — шведскі астраном, геолаг і метэаролаг (у тыя часы геалогія і метэаралогія лічыліся часткай астраноміі).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прафесар астраноміі Упсальскага ўніверсітэта (1730—1744). Ён прапанаваў шкалу Цэльсія, у якой тэмпература патройнай кропкі вады (гэтая тэмпература практычна супадае з тэмпературай плаўлення лёду пры нармальным ціску) прымалася за 100, а тэмпература кіпення вады — за 0. У 1745 годзе, ужо пасля смерці Цэльсія, шкала была перавернутая Карлам Лінеем (за 0 сталі прымаць тэмпературу плаўлення лёду, а за 100 — кіпенне вады), і ў такім выглядзе выкарыстоўваецца да нашага часу.
Разам з французскім астраномам П’ерам Луі Мора дэ Маперцюі ўдзельнічаў у экспедыцыі з мэтай вымярэння адрэзка мерыдыяна ў 1 градус у Лапландыі (тады — частка Швецыі). Аналагічная экспедыцыя была арганізавана на экватар, на тэрыторыі цяперашняга Эквадора. Параўнанне вынікаў пацвердзіла здагадку Ньютана, што Зямля ўяўляе сабой эліпсоід, пляскаты ля палюсоў.
Назіраў палярнае ззянне і апісаў больш за 300 сваіх і чужых назіранняў. Выявіў, што адхіленні стрэлкі компаса карэлююцца з інтэнсіўнасцю ззяння. На гэтай падставе зрабіў правільнае заключэнне, што прырода Паўночнага ззяння звязана з магнетызмам.
У 1741 годзе заснаваў Упсальскую астранамічную абсерваторыю. Вельмі дакладна вымераў яркасць 300 зорак, выкарыстоўваючы сістэму аднолькавых шкляных пласцін, якія паглыналі святло.
Бацька Андэрса Цэльсія, Нільс, і абодва дзяды, Магнус Цэльсій і Андэрс Споўл, таксама былі прафесарамі. Навукоўцамі былі і шматлікія іншыя сваякі Андэрса Цэльсія, у тым ліку яго дзядзька Улаф Цэльсій (1670—1756), тэолаг, батанік, гісторык і ўсходазнаўца.
У гонар вучонага названы мінерал цэльзіян.
Зноскі
- ↑ а б в Anders Celsius — 1917.
- ↑ а б Anders Celsius // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anders Celsius // Encyclopædia Britannica
- ↑ Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/2 (1741-1776), bildid: C0004348_00022 Праверана 4 сакавіка 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 2 жніўня 2020.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в г Матэматычная генеалогія — 1997.
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1701 годзе
- Нарадзіліся ва Упсале
- Памерлі 6 мая
- Памерлі ў 1744 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя ў Швецыі
- Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ад туберкулёзу
- Вучоныя Швецыі
- Астраномы Швецыі
- Вучоныя, у гонар якіх названы фізічныя адзінкі вымярэння