Аповесьць
Аповесьць — эпічны празаічны твор (радзей вершаваны), які характарызуецца адналінейным сюжэтам, а паводле шыраты ахопу жыцьцёвых зьяваў і глыбіні іхнага раскрыцьця займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданьнем.
Характэрныя прыкметы аповесьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя аб’ёму, аповесьць адрозьніваецца ад апавяданьня разгорнутым сюжэтам, вялікай колькасьцю другасных пэрсанажаў, больш поўнай і глыбейшай іхнай характарыстыкай, наяўнасьцю апісаньняў. Разьмежаваньне аповесьці й раману менш выразнае. Падобныя яны й прадметам выяўленьня (жыцьцёвыя будні або важныя гістарычныя падзеі), сродкамі выяўленьня, раскрыцьцём характараў. Аднак аповесьць ахоплівае меншы круг праблемаў, кароткі пэрыяд жыцьця героя.
Калі ў рамане акцэнт робіцца на разьвіцьцё сюжэту й пашырэньне кола праблемаў, то ў аповесьці сюжэт больш статычны: акцэнтуецца на глыбокім аналізе аднаго або некалькіх канфліктаў, у апісаньнях. Як і ў рамане й апавяданьні, важную ролю ў аповесьці адыгрывае голас аўтара або апавядальніка.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Літературознавчий словник-довідник за редакцією Р. Т. Гром'яка, Ю. І. Коваліва, В. І. Теремка. — К.: ВЦ «Академія», 2007
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |