Асот палявы
Выгляд
Асот палявы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Sonchus arvensis L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Асот палявы[1], Асот[2], Жаўтасот[3] (Sonchus arvensis) — кветкавая травяністая расліна сямейства астравых. Пустазелле.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая расліна са стрыжнёвым коранем, што пранікае ў глебу на глыбіню да 100 см, і доўгімі гарызантальнымі, вельмі крохкімі каранямі, якія даюць шмат прыдаткавых пупышак. Сцябло голае, прамое і галінастае. Размнажаецца насеннем (да 20 тыс. з расліны) і вегетатыўна.
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, агароды, сады.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя сельскага гаспадара — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-079-3
- Калініна З. А. Асот // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 144.