Аўтажыр
Аўтажы́р (ад грэч. αύτός — сам і γύρος — кола) або гіраплан — вінтакрылы лятальны апарат, цяжэйшы за паветра. Пад’ёмная сіла ствараецца дзякуючы ротару, які размешчаны над фюзеляжам і свабодна круціцца ад дзеяння сустрэчнага паветранага патоку (з'ява аўтаратацыі).
Паступальны рух аўтажыра ствараецца звычайным паветраным вінтом, які круціцца з дапамогай авіяцыйнага рухавіка. Аўтажыры маюць вялікі дыяпазон хуткасцяў (ад 30 да 220 км/г), нязначны разбег пры ўзлёце і амаль нулявы прабег пры пасадцы.
Першы аўтажыр стварыў у 1923 годзе іспанскі інжынер-авіятар Хуан дэ Ла Сіерва . Ён актыўна развіваў канструкцыю ротара, асноўнага элемента канструкцыі аўтажыра, і атрымаў некалькі патэнтаў (у асноўным яны тычыліся шарнірнага злучэння лопасцяў ротара з воссю кручэння).
Ротар аўтажыра забяспечвае толькі ўздым у паветра, для перамяшчэння ў гарызантальнай плоскасці выкарыстоўваецца дадатковы рухавік (паветраны вінт, рэактыўны рухавік). Для скарачэння прабегу пры ўзлёце, ротар могуць раскручваць дзякуючы працы рухавіка, які забяспечвае перамяшчэнне ў гарызантальнай плоскасці.
Аўтажыры выцесненыя з эксплуатацыі больш дасканалымі вінтакрылымі лятальнымі апаратамі - верталётамі. Веды, атрыманыя пры праектаванні і эксплуатацыі аўтажыраў, дапамаглі пры стварэнні вінтакрылаў.
Аўтажыр на Вікісховішчы |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтажы́р // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).