Перайсці да зместу

Барынга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барынга
Baringo
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1000 м
Даўжыня 21,9 км
Шырыня 12,9 км
Плошча 108 км²
Найбольшая глыбіня 3,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 6820 км²
Размяшчэнне
Краіна  Кенія
Барынга (Кенія)
Барынга
Барынга
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары́нга (суахілі: Baringo) — возера ў Вялікай Рыфтавай даліне Кеніі. Найбольшая глыбіня — 3,5 м. Плошча вадазбору — 6820 км².

Возера Барынга месціцца ў цэнтральнай частцы Кеніі ў 219,74 км на паўночны захад ад Найробі, 5971,2 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Клімат дадзенай мясцовасці вызначаецца значнымі ваганнямі, што абумоўлівае сталыя змены ўзроўню вады і воднай паверхні. У 2003 г. у выніку засухі да пачатку сезона дажджоў сярэдняя глыбіня Барынга знізілася да 1,7 м. Але ў жніўні 2012 г. возера выйшла з берагоў і затапіла бліжэйшыя пабудовы.

Рэкі, якія ўпадаюць у Барынга, не маюць сталага характару. У спякотныя месяцы перасыхаюць. Вада ў возеры каламутная, з асадкам.

На возеры маецца некалькі астравоў вулканічнага паходжання.

Самая вялікая жывёліна, што насяляе возера Барынга — бегемот. Распаўсюджаныя нільскія кракадзілы (Crocodylus niloticus). Яно багатае рыбай. На астравах і ўзбярэжжы гняздуюць шматлікія птушкі.

Для аховы прыроды возера на яго тэрыторыі створаны нацыянальны парк.

Эканамічная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вада з возера выкарыстоўваецца для арашэння палеткаў. Значныя тэрыторыі вакол яго адведзены для выпасу буйной рагатай жывёлы. Мясцовае насельніцтва займаецца рыбалоўствам. Развіваецца турызм.