Перайсці да зместу

Барыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыт
Формула BaSO4
Прымесь аксіды жалеза
Сінгонія Рамбічная (планаксіянальная)
Колер Часцей за ўсё белы ці бясколерны
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Цвёрдасць 3 — 3,5
Шчыльнасць 4,48 г/см³
Паказчык пераламлення 1,63

Бары́т[1] (ад стар.-грэч.: βαρύς — цяжкі), цяжкі шпат[1] — мінерал з класа сульфатаў, сульфат барыю BaSO4.

Рамбічная сінгонія, ромба-дыпірамідальная. У чыстым выглядзе бескаляровы і празрысты ці белы, але звычайна афарбаваны дамешкамі аксідаў жалеза, сульфідамі і г. д. у самыя розныя колеры. Бляск шкляны, цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,3—4,7 г/см³, каэфіцыент праламлення 1,63. Спайнасць дасканалая па (001) і сярэдняя па (210). Прымесі свінцу, кальцыю, стронцыю[1]. Паходжанне гідратэрмальнае і гіперагеннае[1].

Барыт выкарыстоўваецца ў растворах пры бурэнні свідравін, у якасці напаўняльніка ў папяровай, гумавай, лакафарбавай, цэментнай прамысловасці, у оптыцы, металургіі і інш.

  • Бары́т, цяжкі шпат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 334. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Бари́т, тяжёлый шпат / Барсанов Г. П. // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 6—7. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Бари́т, важкий шпат // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1977. — Т. 1 : А — Борона. — С. 358. — 542, [2] с., [38] арк. іл. : іл., табл., портр., карти с. (укр.)