Перайсьці да зьместу

Бжастоўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бжастоўскія
лац. Bžastoŭskija
Герб Стрэмя
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Прусія, Расейская імпэрыя

Бжастоўскія (польск. Brzostowscy) — шляхецкі род гербу Стрэмя.

Паходзілі з Малой Польшчы. На тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага перабраліся ў першай палове XVII стагодзьдзя[1].

У 1798 годзе адна зь лініяў роду атрымала графскі тытул ў Прусіі, пацьверджаны ў 1846 годзе ў Расейскай імпэрыі.

  1. Ян
    1. Цыпрыян Павал (1612 — 8.6.1688), кашталян троцкі ў 1681—1684, ваявода троцкі з 1684;
      1. Эмануэль (? — 20.12.1689), пісар вялікі літоўскі з 1683;
      2. Канстантын Казімер (1644 — 24.10.1722), сакратар духоўны вялікі літоўскі ў 1670—1684, біскуп смаленскі ў 1684—1687 і віленскі з 1687;
      3. Ян Уладзіслаў (1646 — 29.9.1710), пісар вялікі літоўскі ў 1672—1698, рэфэрэндар вялікі літоўскі ў 1681—1705, кашталян троцкі з 1705
        1. Канстантын Бэнэдыкт (? — да 12.11.1722), пісар вялікі літоўскі ў 1705—1707 і 1711—1715, кашталян амсьціслаўскі з 1715;
          1. Міхал (1722 — 3 або 21.5.1784), пісар вялікі літоўскі ў 1758—1762, канюшы вялікі літоўскі ў 1762—1764, падскарбі вялікі літоўскі з 1764;
          2. Адам (1722—1790), кашталян полацкі ў 1758—1776;
            1. Аляксандар (?—1820), кашталян мазавецкі з 1790;
            2. Міхал (?—1800);
        2. Юзэф (? — 3.1745), пісар вялікі літоўскі з 1715;
          1. Станіслаў (2.3.1733 — 8.4.1769), ваявода інфлянцкі з 1767;
            1. Міхал Геранім (17.4.1762 — 1806);
          2. Павал Ксавэры (30.3.1739 — 17.11.1827), пісар вялікі літоўскі ў 1762—1774, рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі ў 1774—1787
          3. Робэрт (7.6.1748 — па 1795), чашнік вялікі літоўскі ў 1787—1791, кашталян полацкі з 1791;
      4. Антоні (30.4.1666 — 25.9.1718), рэктар Менскага езуіцкага калегіюму ў 1714—1717.
  1. ^ Пазднякоў В. Бжастоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 326.