Перайсці да зместу

Блізкі Усход

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Легенда
Легенда

Блізкі Усход (англ.: MiddleEast, ням.: MittlererOsten, арабск.: الشرق الأوسط, іўрыт: המזרח התיכון, перс.: shargh-e miyane) — назва, якая выкарыстоўваецца для азначэння геаграфічнага абшару на стыку трох кантынентаў — Еўропы, Азіі і Афрыкі. Часам для азначэння прыблізна таго ж рэгіёна вызначаецца назва Сярэдні Усход. Азначэнні Блізкі, Сярэдні і Далёкі Усход — тыповыя прыклады этнацэнтрычных назваў, у гэтым выпадку еўропацэнтрычных, бо адлюстройваюць гледжанне еўрапейцаў на ўсходнія цывілізацыі.

Блізкі Усход уключае краіны паўднёва-заходняй Азіі і паўночна-ўсходняй Афрыкі. Краіны, якія складаюць Блізкі Усход — Саудаўская Аравія, Бахрэйн, Ірак, Іран, Ізраіль, Емен, Іарданія, Катар, Кувейт, Ліван, Аман, Сірыя, Турцыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет. Плошча складае каля 9,7 млн. км² з насельніцтвам больш за 300 млн. чалавек (1995).

Рэгіён - калыска вялікіх старажытных цывілізацый (Месапатамія, Старажытны Егіпет, Іран), і трох сусветных рэлігій (іўдаізм, хрысціянства, іслам). Доўгі час Блізкі Усход быў цэнтрам старажытнага свету. Большая частка насельніцтва Блізкага Усходу арабскамоўная і вызнае іслам. Апроч арабскага свету да рэгіёна належыць неарабскія Турцыя і Іран. Гэты рэгіён быў і працягвае быць палітычна нестабільным (араба-ізраільскія войны, ірана-іракская вайна, войны ў Персідскім заліве). На Блізкім Усходзе сканцэнтраваная значнай частка сусветнай здабычы нафты, таму гэты рэгіён вельмі важны для сусветнай эканомікі. Таксама тут перакрыжоўваюцца важныя міжнародныя лініі камунікацый — паветраныя і марскія (Суэцкі канал).