Перайсці да зместу

Брыялогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брыялогія (ад грэч. βρύον «мох») — раздзел батанікі, які вывучае мохападобныя расліны. Адным з заснавальнікаў навукі з’яўляецца Іаган Хедвіг.

У базе дадзеных The Plant List (2010), якая з’яўляецца ў цяперашні час адной з найбольш поўных баз па назвах раслін, змяшчаецца 15344 сапраўдных назваў відаў, 1473 сапраўдных назваў родаў і 165 сапраўдных назваў сямействаў мохападобных[1].

Брыялогія ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя, як навука сфарміравалася ў XIX стагоддзі (І. Гедвіг, С. Эндліхер  (руск.) і інш.).

Уклад у яе развіццё зрабілі працы вучоных Р. Ветштайна  (руск.) (Аўстрыя), М. Фляйшэра  (руск.), К. Гёбеля  (руск.) (Германія), Р. М. Шустэра  (ісп.), Б. Крэндал-Стотлер  (руск.) (ЗША), К. І. Меера  (руск.), Б. М. Казо-Палянскага  (руск.) (Расія), Д. К. Зярова  (руск.) (Украіна) і інш.

  1. The Bryophytes (Mosses and liverworts). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 12 красавіка 2019. (лац.) (англ.) (Праверана 20 лютага 2013)