Будынак банка (Слонім)
Выгляд
Будынак банка — помнік архітэктуры мадэрну ў Слоніме (сучасная вуліца Васі Крайняга, 21).
Пабудаваны ў 1905 г. з цэглы.
1-павярховы будынак з сіметрычна-восевай кампазіцыяй галоўнага фасада. Цэнтр яго вылучаны рызалітам з увагнута-выпуклым пластычным шчытом.
Галоўны ўваход аформлены буйным руставаным парталам. Дэкаратыўнае вырашэнне заснавана на спалучэнні чырвонага фону цаглянай муроўкі і атынкаваных архітэктурных дэталей. Фасады рытмічна расчлянёныя вялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
У інтэр’еры вылучаецца па памерах цэнтральная аперацыйная зала.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 679.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |