Перайсьці да зьместу

Бухгальтарскі ўлік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бухгальтарскі ўлік (ад ням. Buchhaltung — «кнігаводзтва») ці рахункаво́дзтва — спарадкаваная сыстэма збору, рэгістрацыі й абагульненьня інфармацыі ў грашовым выглядзе пра стан маёмасьці, абавязкаў арганізацыі й іх зьменах (руху грашовых сродкаў) шляхам суцэльнага, бесьперапыннага й дакумэнтальнага ўліку ўсіх гаспадарчых апэрацыяў.

Аб’ектамі бухгальтарскага ўліку зьяўляецца маёмасьць арганізацыяў, іх абавязкі й гаспадарчыя апэрацыі, якія зьдзяйсьняюцца арганізацыямі падчас іх дзейнасьці.

Бухгальтарскі ўлік ў адпаведнасьці з законам «пра бухгальтарскі ўлік і справаздачнасьць» можа весьціся: галоўным кнігаводам, прынятым на прадпрыемства па працоўнай дамове, генэральным дырэктарам пры адсутнасьці кнігавода, кнігаводам, які не зьяўляецца галоўным, альбо іншаю арганізацыяю (бухгальтарскае суправаджэньне).

Асноўнаю задачаю кнігаводзтва зьяўляецца фармаваньне поўнай і пэўнай інфармацыі (фінансавае справаздачнасьці) пра дзейнасьць арганізацыі й яе маёмасным становішчы, на падставе якое становіцца магчымым:

  • прадухіленьне адмоўных вынікаў гаспадарчае дзейнасьці арганізацыі;
  • выяўленьне ўнутрыгаспадарчых рэзэрваў забесьпячэньня фінансавае ўстойлівасьці арганізацыі;
  • кантроль выкананьня заканадаўства пры ажыцьцяўленьні арганізацыяю гаспадарчых апэрацыяў;
  • кантроль мэтазгоднасьці гаспадарчых апэрацыяў;
  • кантроль наяўнасьці й руху маёмасьці ды абавязкаў;
  • кантроль выкарыстаньня матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў;
  • кантроль адпаведнасьці дзейнасьці зацьверджаным нормам, нарматывам і каштарысам.

Унутраныя карыстальнікі кнігаводнае справаздачнасьці — кіраўнікі, заснавальнікі, удзельнікі і ўласьнікі маёмасьці арганізацыі.

Вонкавыя карыстачы кнігаводнае справаздачнасьці — фундатары, крэдыторы, дзяржава.

Кнігаводзтва цесна зьвязана з падатковым улікам і кіраўнічым улікам

Гісторыя бухгальтарскага ўліку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бухгальтарскі ўлік у цывілізацыі інкаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігаводзтва шырока выкарыстоўваўся ў Цэнтральных Андах (Пэру, Балівія) у дзяржаўных і грамадзкіх мэтах у I тысячагодзьдзі н. э. на аснове вузельчыкавае пісьменнасьці інкаў — кіпу, якая складалася як зь лікавых запісаў дзесятковае сыстэмы зьлічэньня[1], так і не лікавых запісаў у двайковай сыстэме кадаваньня[2]. У кіпу ўжываліся першасныя й дадатковыя ключы, пазыцыйныя лікі, кадаваньне колерам і ўтварэньне сэрыяў паўтаральных дадзеных[3]. Кіпу ўпершыню ў гісторыі чалавецтва выкарыстоўвалася для ўжываньня такога спосабу вядзеньня кнігаводзтва як падвойны запіс[4].

У XVIII стагодзьдзі былі сфармуляваны правіла Барэма пра дэбет і крэдыт. У 1840 годзе францускі прафэсар Іпаліт Ванье прапанаваў правіла, паводле якога кнігаводзтва вядзецца ад імя прадпрыемства, а не яе ўласьніка.

Мэтад кнігаводзтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сукупнасьць усіх прыёмаў і спосабаў, з дапамогаю якіх у бухгальтэрскім уліку адлюстроўваюцца рух і стан гаспадарчых сродкаў і іх крыніцаў, ён складаецца з наступных асноўных элемэнтаў:

Суб’екты бухгальтарскага ўліку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бухгальтэрскі ўлік можа весьціся:

  • бухгальтэрыяй, якая ўваходзіць у склад прадпрыемства;
  • кнігаводам;
  • кіраўніком арганізацыі;
  • іншаю арганізацыяю.

Прынцыпы кнігаводзтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прынцыпы кнігаводзтва — асноўныя, зыходныя, базавыя становішчы кнігаводзтва як навукі, якія прадвызначаюць усе наступныя, якія вынікаюць зь іх сьцьвярджэньня.

Асноўнымі прынцыпамі кнігаводзтва можна лічыць наступныя:

  • Прынцып аўтаномнасьці прадугледжвае, што тая ці іншая арганізацыя існуе як адзіная самастойная юрыдычная асоба; яе маёмасьць строга адасоблена ад маёмасьці яе саўладальнікаў, працаўнікоў і іншых арганізацыяў. Дадзеныя кнігаводзтва ўяўляюць адзіную сыстэму, якая адказвае задачам кіраваньня маёмасьцю, абавязкам і гаспадарчым апэрацыям, што зьдзяйсьняюцца арганізацыяю падчас яе функцыянаваньня. Элемэнты ўліку, якія не аказваюць ўплыву на гаспадарчыя працэсы, выняты з сыстэмы ўліку як залішнія. У кнігаводзтве й балянсе адлюстроўваецца толькі маёмасьць, якая прызнаецца ўласнасьцю менавіта гэтай пэўнай арганізацыі.
  • Прынцып запісу — падвойнае бесьперапыннае адлюстраваньне гаспадарчых зьяваў, фактаў і апэрацыяў, наканаванае выкарыстаньнем запісу на рахунках, то бок адначасова й на аднолькавую суму па дэбеце аднаго рахунку й крэдыту іншага кнігаводнага рахунку.
  • Прынцып дзейснае арганізацыі прадугледжвае, што арганізацыя звычайна функцыянуе й захавае свае пазыцыі на рынку ў агляднай будучыні, гасячы абавязкі перад пастаўшчыкамі й спажыўцамі й іншымі партнэрамі ва ўсталяваным парадку. Гэты прынцып абумоўлівае неабходнасьць увязкі актываў арганізацыі зь яе прыбыткам, якая можа быць атрымана пры дапамозе гэтых актываў. Адмысловае значэньне названы прынцып набывае пры адзнацы маёмасьці й абавязкаў арганізацыі.
  • Прынцып аб’ектыўнасьці складаецца ў тым, што ўсе гаспадарчыя апэрацыі павінны знаходзіць адлюстраваньне ў кнігаводным уліку, быць зарэгістраванымі на працягу ўсіх этапаў уліку, пацьвярджацца апраўдальнымі дакумэнтамі, на падставе якіх вядзецца кнігаводзтва.
  • Прынцып абачлівасьці прадугледжвае пэўную ступень асьцярожнасьці меркаваньняў, неабходных пры разьліках, зробленых ва ўмовах нявызначанасьці, якая дазваляе пазьбегнуць завышэньня актываў ці прыбыткаў, і памяншэньня абавязкаў, ці выдаткаў. Выкананьне прынцыпу абачлівасьці прадухіляе ўзьнікненьне ўтоеных рэзэрваў і празьмерных запасаў, сьвядомае прыніжэньне актываў ці прыбыткаў, альбо наўмыснае завышэньне абавязкаў ці выдаткаў. Грэбаваньне гэтым прынцыпам прывядзе да таго, што фінансавая справаздачнасьць перастане быць нэўтральнай і, такім чынам, страціць надзейнасьць.
  • Прынцып налічэньняў — усе апэрацыі запісваюцца па меры іх узьнікненьня, а не ў момант аплаты, і ставяцца да таго справаздачнага пэрыяду, калі была зьдзейсьнена апэрацыя. Гэты прынцып умоўна можна падзяліць на:
    • прынцып рэгістрацыі прыбытку (выручкі) — прыбытак адлюстроўваецца ў тым пэрыядзе, калі ён атрыманы, а не калі выраблена аплата. У Беларусі момант продажу прадукцыі вызначаецца па адгрузцы й па аплаце. Міжнародныя стандарты дапушчаюць фіксаваць рэалізацыю па адгрузцы, пастаўцы, атрыманьню грошай прадаўцом ці агентам;
    • прынцып адпаведнасьці — прыбыткі справаздачнага пэрыяду павінны быць суаднесены з выдаткамі, дзякуючы якім гэтыя прыбыткі былі атрыманы. Зразумела, выдаткі (прыбыткі), якія адносяцца да адпаведных прыбыткаў (выдаткам), прызнаным у іншым справаздачным пэрыядзе, улічваюцца асобна.
  • Прынцып пэрыядычнасьці накіраваны на рэгулярнае, пэрыядычна паўтаральнае балянсавае абагульненьне — складаньне балянсу й справаздачнасьці за год, паўгодзьдзе, квартал, месяц. Названы прынцып забясьпечвае супастаўнасьць справаздачных дадзеных, дазваляе па заканчэньні вызначаных пэрыядаў часу вылічыць фінансавыя вынікі.
  • Прынцып прыватнасьці. Утрыманьне ўнутранай ўліковай інфармацыі — камэрцыйная таямніца арганізацыі, за разгалашэньне і нанясеньне шкоды яе інтарэсам прадугледжана ўсталяваная заканадаўствам адказнасьць.
  • Прынцып грашовага вымярэньня, то бок колькаснае вымярэньне й вылічэньне фактаў гаспадарчае дзейнасьці й вытворчых працэсаў; у якасьці адзінкі вымярэньня выступае валюта краіны.
  • Прынцып пераемнасьці прадугледжвае разумную прыхільнасьць нацыянальным традыцыям, дасягненьням айчыннае навукі й практыкі.

Ахоўная функцыя кнігаводзтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад ахоўнай функцыяй кнігаводзтва разумеюць забесьпячэньне аховы маёмасных інтарэсаў удзельнікаў эканамічнае дзейнасьці, а менавіта:

Адрозьніваюць два этапы ахоўнае функцыі кнігаводзтва:

  • папераджальны (прэвэнтыўны);
  • ахавальны (пасьлядуючы).

Папераджальная (прэвентыўная) функцыя накіравана на цяжкасьць зьдзяйсьненьня парушэньняў тымі ці іншымі асобамі шляхам ажыцьцяўленьня бягучага кантролю. Гэта значыць сама сыстэма кнігаводзтва пабудавана такім чынам, каб усе дзеяньні асобаў, якія ўдзельнічаюць у ажыцьцяўленьні гаспадарчых апэрацыяў былі максымальна празрыстыя; вядомыя вялікаму кругу асобаў; схільныя да неадкладнага кантролю; узаемазлучаныя зь дзеяньнямі іншых асобаў.

Ахавальная (пасьлядуючая) функцыя спрацоўвае пасьля таго, як зьдзейсьнена парушэньне. Яна забясьпечваецца здольнасьцю сыстэмы ўліку адэкватна адлюстроўваць факты дэструктыўных адхіленьняў у гаспадарчай дзейнасьці супраць волі зламысьнікаў. Гэта значыць нягледзячы на высілкі асобаў, зацікаўленых схаваць інфармацыю пра парушэньні, пры пісьменна пастаўленым кнігаводзтве ва ўліковых дакумэнтах застаюцца сьляды, якія дазваляюць выяўляць такія факты.

Ахавальная функцыя рэалізуецца праз сыстэму наступнага фінансавага кантролю:

  • у плянавым парадку;
  • пры ўзьнікненьні інфармацыі пра супрацьпраўныя дзеяньні.

Прававое рэгуляваньне кнігаводзтва ў Рэспубліцы Беларусь

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсія кнігавода

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для таго, каб авалодаць прафэсіяю кнігавода, неабходна ведаць тэорыю кнігаводзтва — тэарэтычныя, мэтадалягічныя й практычныя асновы яго арганізацыі.

Большае значэньне мае разуменьне функцыяў кнігаводзтва — кантрольнай, інфармацыйнай і аналітычнай. Для дасягненьня посьпеху ў прафэсіі кнігавода патрабуецца таксама авалоданьне мэтадамі кнігаводзтва.

  1. ^ Ordish George, Hyams, Edward. The last of the Incas: the rise and fall of an American empire. — New York: Barnes & Noble, 1996. — С. 80. — ISBN 0-88029-595-3
  2. ^ Experts «decipher» Inca strings. BBC News. Архіўная копія ад 18 жніўня 2011 г.
  3. ^ Carlos Radicati di Primeglio Estudios sobre los quipus.. — 2006. — С. 49.
  4. ^ Dale Buckmaster The Incan Quipu and the Jacobsen Hypothesis // Journal of Accounting Research. — 1974. — В. 1. — Vol. 12. — P. 178-181.
  • Каморджанова Н. А., Карташова И. В. Бухгалтерский учет. Краткий курс. — 6-ое изд. — 2009. — 320 с. — ISBN 978-5-91180-661-3 (рас.)
  • Шаўлюкоў А. П. Фінансавы менеджмент на прадпрыемстве: Вучэбны дапаможнік. — Гомель: Гомельскі кааператыўны інстытут, 2001. — 562 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6545-87-0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]