Валторна
Валторна | |
---|---|
Класіфікацыя |
|
Роднасныя інструменты | Карнет, Флюгельгорн, Альтгорн, Мелафон |
Музыканты | Спіс валтарністаў |
Валторна (ад ням.: Waldhorn — літаральна: Лясны рог) — духавы мундштукавы інструмент. Паходзіць ад паляўнічага рогу. Доўгі, вузкі, выгнуты ў кола цыліндрычны ствол каля раструба пераходзіць у канічны; мундштук глыбокі і вузкі, лейкападобны. Старадаўнія валторны не мелі механікі і давалі магчымасць здабываць толькі тоны натуральнага гукараду; для грання ў кожнай з танальнасці карысталіся асобным інструментам. У 2-й чвэрці 19 ст. атрымалі распаўсюджванне храматычныя валторны, забяспечаныя падаўжальнымі канал інструмента трубкамі, якія ўключаліся з дапамогай вентыляў (пістонаў). Сучасныя валторны вырабляюцца ў ладзе фа, зрэдку ў ладзе сі-бемоль. Партыя валторны запісваецца ў скрыпічным ключы на квінту вышэй рэальнага гучання. Дыяпазон валторны ладу фа - ад сі контрактавы да фа другой актавы. Тэмбр валторны мужны і паэтычны, на ёй добра гучаць як напеўныя мелодыі, так і хуткія пасажы. Валторна ўваходзіць у сімфанічны аркестр (ад 4 да 6-8 і больш інструментаў), ужываецца ў камерных ансамблях і для сольнага выканання.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнароднае таварыства валтарністаў (англ.)
- Hornplayer.net Архівавана 17 кастрычніка 2011. (англ.)
- Horn Articles Online (англ.) — падборка артыкулаў.