Валянцін Васілевіч Міхельсон
Валянцін Васілевіч Міхельсон | |
---|---|
Нараджэнне |
5 мая 1929 |
Смерць |
14 красавіка 2010 (80 гадоў) |
Партыя | |
Узнагароды |
Валянці́н Васі́левіч Міхельсон (5 мая 1929, пас. Выдрыца Аршанскага раёна Аршанскай акругі — 14 красавіка 2010, Віцебск) — савецкі беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1954 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1954—1991 гадах — першы сакратар Арэхаўскага райкама ЛКСМБ, з 1958 па 1962 гады — першы сакратар Віцебскага абкама ЛКСМ Беларусі, старшыня выканкама Першамайскага раённага Савета народных дэпутатаў, першы сакратар Першамайскага райкама КП Беларусі горада Віцебска, загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай працы абкама КП Беларусі, першы сакратар Віцебскага гарадскога камітэта КП Беларусі (1971—1986), дырэктар выдавецтва Віцебскага абкама КП Беларусі.
Дэлегат XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» яму было прысвоена 21 красавіка 1999 года.
Памёр у Віцебску ў 2010 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Памерлі 14 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Ганаровыя грамадзяне Віцебска
- Асобы
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Дэлегаты XXVII з’езда КПСС
- Дэлегаты XXV з’езда КПСС
- Першыя сакратары Віцебскага гаркама КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Дэлегаты XXVI з’езда КПСС