Вахляж
«Ва́хляж» (па-польску: Wachlarz — «веер») — кодавая назва адмысловага падразьдзяленьня Саюзу ўзброенай барацьбы і Арміі Краёвай. Пастанова аб стварэньні падразьдзяленьня была прынятая польскім эміграцыйным урадам у жніўні 1941 году пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны. Задачай падразьдзяленьня была выведвальна-дывэрсійная дзейнасьць на акупаваных немцамі заходніх тэрыторыях СССР («на ўсход ад савецка-польскай граніцы 1939 г.»).
Кіраваньне аддзеламі ажыцьцяўлялася праз галоўнае камандаваньне Саюзу ўзброенай барацьбы ў Варшаве.
Арганізацыйны пэрыяд працягваўся да вясны 1942 году, дывэрсійныя задачы выконваліся зь вясны — лета 1942 году. Пасьля рэарганізацыі структуры АК напрыканцы 1942 — пачатку 1943 гг падразьдзяленьне ўвайшло ў склад «Кедыву АК» (кіраўніцтва дывэрсіямі).
Раёны Вахляжа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Раён I: Львоў — Тарнопаль — Праскураў — Віньніца — Жмэрынка — Днепрапятроўск / камандзір: пар. „Орлик”, са жніўня 1942 году Ян Міхальскі пс. „Ваявода” і „Готур”
- Раён II: Роўна — Наваград-Валынскі — Жытомір — Кіеў / камандзір: пар. Ян Піўняк пс. „Пануры”, зь ліпеня 1942 году пар. Тадэвуш Клімоўскі пс. „Клён”
- Раён III: Берасьце — Пінск — Давыд-Гарадок — Каленкавічы — Мазыр — Гомель / камандзір: капітан. др Альфрэд Пачкоўскі пс. „Ваня”
- Раён IV: Баранавічы — Слуцак — Бабруйск — Жлобін — Ліда — Менск — Барысаў — Ворша / камандзір: палк. „Мядзьведзь”, маёр „Жыгмунт”, маёр Тадэвуш Сакалоўскі пс. „Троп”
- Раён V: Вільня — Дзьвінск — Полацак — Рыга / камандзір: пар. Ян Сьмеля пс. „Ліпек”, з чэрвеня 1942 году капітан Леон Каплеўскі пс. „Безьмян”.
Межы раёнаў на карце радыяльна разыходзіліся на ўсход з Варшавы, нагадваючы веер (адсюль назва).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яўген Сямашка. Армія Краёва на Беларусі. — Мн., 1994.
- Cezary Chlebowski: „Wachlarz”. Monografia wydzielonej organizacji dywersyjnej Armii Krajowej. Wrzesień 1941 — marzec 1943. Warszawa: Pax, 1983. ISBN 83-211-0419-3.
- Wachlarz — struktura i cele organizacji wojskowej.
- Gazeta Wyborcza: Polskie Państwo Podziemne 1939–1945 NR 5/10 ISBN 978-83-268-0601-8.
- Wojciech Königsberg, Droga „Ponurego”. Rys biograficzny majora Jana Piwnika. Wyd. Światowy Związek Żołnierzy Armii Krajowej, Oficyna Wydawnicza „Rytm”, Warszawa 2011, s. 360. ISBN 978-83-7399-475-1.
- Marek Ney-Krwawicz: Komenda Główna Armii Krajowej 1939–1945. Warszawa: Instytut Wydawniczy „Pax”, 1990, s. 212–215. ISBN 83-211-1055-X.
- Piotr Zychowicz: Obłęd ’44. Poznań: Dom Wydawniczy „Rebis”, 2013, s. 40–43. ISBN 978-83-7818-441-6.